https://bel.sputnik.by/20181017/Dzyavotskae-leta-shto-takoe-mesyats-lzun--yak-adgadavats-grudz-1025690331.html
Дзявоцкае лета: што такое "месяц лізун" і як адгадаваць грудзі
Дзявоцкае лета: што такое "месяц лізун" і як адгадаваць грудзі
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра цікавую традыцыю нашых продкаў - ушаноўваць дзяўчатак, якіх ужо прынялі "у дзеўкі". 17.10.2018, Sputnik Беларусь
2018-10-17T14:59+0300
2018-10-17T14:59+0300
2022-04-14T15:36+0300
спадчына
беларусь
ларыса мятлеўская
традыцыі
нацыянальныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103667/22/1036672220_0:60:1200:739_1920x0_80_0_0_98aadc1f1102bb140296dfba4283e561.jpg
Ад Пакроваў і да 21 кастрычніка працягваецца так званае "дзявоцкае лета". На гэтым тыдні варажылі пра характар будучых маладух: калі дні стаялі сонечныя, то і характар у дзяўчат павінен быў быць памяркоўны, дабразычлівы, ласкавы.Прыгожа апранутыя дзяўчаты імкнуліся як найчасцей бываць на вуліцы, шукалі нагоды па якой-небудзь справе зайсці да сваякоў і суседзяў. Па вечарах у хаце, дзе было шмат моладзі, наладжваліся вячоркі, каб у дзяўчат і хлопцаў была магчымасць паказаць сябе.Месяц лізунБыць прынятай "у дзеўкі" азначала для 16-17 гадовай дзяўчынкі-падлетка, што яна дасягнула юнацкага ўзросту. З гэтага часу паверх доўгай сарочкі дзяўчына пачынала насіць верхнюю спадніцу і фартух. Наяўнасць гэтых частак адзення для вясковай супольнасці азначала, што да дзяўчыны можна было засылаць сватоў.Дарэчы, хлопцы ў гэтым узросце не адставалі ад дзяўчат у жаданні падабацца супрацлегламу полу.Быць прынятай "у дзеўкі" азначала - пачаць насіць адмысловую вопратку
На 16-м годзе, паводле народных меркаванняў, у жыцці юнака надыходзіў "месяц лізун". У кожны зручны момант хлопцы імкнуліся дэманстраваць сваю сілу, зграбнасць і дасціпнасць, больш чым раней дбалі пра знешні выгляд, пра чысціню вопраткі, твару і рук, пра валасы. Як і дзяўчаты, яны пачыналі круціцца каля вады, выкарыстоўваючы яе замест люстэрка і "прылізваючы", зачэсваючы перад ім валасы — адсюль і "лізун".За што маці пагражалі пабіць дачокПраўда, у дзяўчат "месяц лізун" пачынаўся значна раней, прыкладна ў 12 гадоў, што вымушала матак навучыць дачок, як належыць паводзіць сябе з хлопцамі, падкрэсліваючы ганебныя вынікі неасцярожнасці і даверлівасці. Са слоў беларускага этнографа і фалькларыста Часлава Пяткевіча, такое навучанне адбывалася рэзка, пераканаўча і выразна: "Добрэ сабе ўдаўбі ў мазгавіну, што я табе кажу, да слухай, бо буду біць. Ні аднаму хлопцу не вер, хоць бы ён паказаўся табе ангелам; пакуль брэшэ і зубы скаліць, то нехай брэшэ, што хочэ, а ты адбрэхвайся, як знаеш… Але як лёстачкамі стане лезці к табе перш за пазуху, а далей і пад падол, а ты не лясніш яго па мордзі, да будзіш яму спагадаць, то… тады знаеш, што будзе? Адчураецса ад цябе Бог і людзі, а бацькі праклянуць" (З кнігі "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся").Акрамя такіх павучанняў, былі і жаноцкія сакрэты, як захаваць сваю прыродную прыгажосць. Іх маці таксама перадавала дэчцы.Парады дзяўчыне, каб валасы не выпадалі:Каб валасы добра раслі:Для прыемнага колеру твару:Як адгадаваць вялікія грудзіІдэалам жаноцкасці лічыліся паўнагрудыя жанчыны, таму дзяўчаты выкарыстоўвалі розныя магічныя прыёмы, каб адпавядаць ідэалу. Напрыклад, каб паскорыць рост грудзей, дзяўчынка павінна была больш ужываць у ежу акруглай агародніны: бульбы, буракоў, рэпы, бручкі. Перш чым з'есці, іх трэба было крыху патрымаць за пазухай на голым целе.Андарак на дзяўчыне — сведчанне "прасватанасці"Засватаная напярэдадні Пакроваў дзяўчына пачынала насіць андарак. Дарэчы, немцы сяліліся на Беларусі з 16 стагоддзя, з тых часоў у беларускай мове жыве шмат слоў нямецкага паходжання, напрыклад "цукар" і "ланцуг".Беларускія дзяўчаткі
А вось у яўрэйскай мове андаракFм называлі якраз верхнюю спадніцу. Хутчэй за ўсё ад яўрэяў і пайшла ў беларусаў гэта назва адной з самых прыгожых частак жаночага адзення.У тым выпадку, калі бачылі прыгажуню ў андараку, усім станавілася зразумела, што сваты ў яе ўжо былі і дзяўчына "заручоная і запітая", а яе сям'я ўжо на ўсіх парах рыхтуецца да вяселля.
https://bel.sputnik.by/20181010/Sup-z-kradzenykh-kurey--zhankh-u-sukentsy-yak-spralyal-vyaselle-na-Belarus-1038071322.html
https://bel.sputnik.by/20181003/Spyavats-i-plakats-yak-zgulyats-sapradnae-belaruskae-vyaselle-1037934926.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103667/22/1036672220_0:22:1200:777_1920x0_80_0_0_f5af43bd41c6e50205c9b7b16c3cc0d4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, традыцыі, нацыянальныя традыцыі
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, традыцыі, нацыянальныя традыцыі
Дзявоцкае лета: што такое "месяц лізун" і як адгадаваць грудзі
14:59 17.10.2018 (абноўлена: 15:36 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра цікавую традыцыю нашых продкаў - ушаноўваць дзяўчатак, якіх ужо прынялі "у дзеўкі".
Ад Пакроваў і да 21 кастрычніка працягваецца так званае "дзявоцкае лета". На гэтым тыдні варажылі пра характар будучых маладух: калі дні стаялі сонечныя, то і характар у дзяўчат павінен быў быць памяркоўны, дабразычлівы, ласкавы.
10 кастрычніка 2018, 12:56
Прыгожа апранутыя дзяўчаты імкнуліся як найчасцей бываць на вуліцы, шукалі нагоды па якой-небудзь справе зайсці да сваякоў і суседзяў.
Па вечарах у хаце, дзе было шмат моладзі, наладжваліся вячоркі, каб у дзяўчат і хлопцаў была магчымасць паказаць сябе.
Быць прынятай "у дзеўкі" азначала для 16-17 гадовай дзяўчынкі-падлетка, што яна дасягнула юнацкага ўзросту. З гэтага часу паверх доўгай сарочкі дзяўчына пачынала насіць верхнюю спадніцу і фартух. Наяўнасць гэтых частак адзення для вясковай супольнасці азначала, што да дзяўчыны можна было засылаць сватоў.
Дарэчы, хлопцы ў гэтым узросце не адставалі ад дзяўчат у жаданні падабацца супрацлегламу полу.
Быць прынятай "у дзеўкі" азначала - пачаць насіць адмысловую вопратку
На 16-м годзе, паводле народных меркаванняў, у жыцці юнака надыходзіў "месяц лізун". У кожны зручны момант хлопцы імкнуліся дэманстраваць сваю сілу, зграбнасць і дасціпнасць, больш чым раней дбалі пра знешні выгляд, пра чысціню вопраткі, твару і рук, пра валасы. Як і дзяўчаты, яны пачыналі круціцца каля вады, выкарыстоўваючы яе замест люстэрка і "прылізваючы", зачэсваючы перад ім валасы — адсюль і "лізун".
За што маці пагражалі пабіць дачок
Праўда, у дзяўчат "месяц лізун" пачынаўся значна раней, прыкладна ў 12 гадоў, што вымушала матак навучыць дачок, як належыць паводзіць сябе з хлопцамі, падкрэсліваючы ганебныя вынікі неасцярожнасці і даверлівасці.
3 кастрычніка 2018, 10:25
Са слоў беларускага этнографа і фалькларыста Часлава Пяткевіча, такое навучанне адбывалася рэзка, пераканаўча і выразна: "Добрэ сабе ўдаўбі ў мазгавіну, што я табе кажу, да слухай, бо буду біць. Ні аднаму хлопцу не вер, хоць бы ён паказаўся табе ангелам; пакуль брэшэ і зубы скаліць, то нехай брэшэ, што хочэ, а ты адбрэхвайся, як знаеш… Але як лёстачкамі стане лезці к табе перш за пазуху, а далей і пад падол, а ты не лясніш яго па мордзі, да будзіш яму спагадаць, то… тады знаеш, што будзе? Адчураецса ад цябе Бог і людзі, а бацькі праклянуць" (З кнігі "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся").
Акрамя такіх павучанняў, былі і жаноцкія сакрэты, як захаваць сваю прыродную прыгажосць. Іх маці таксама перадавала дэчцы.
Парады дзяўчыне, каб валасы не выпадалі:
- зрэдку мыць галаву малаком кабыліцы. Валасы будуць такія буйныя, як кабылячы хвост;
- мыць вадой з добра разбоўтаным яйкам.
- мыць адварам бярозавага лісця, ільнянога семя, кветак рамонка, крапівы;
- стрыгчы канцы валасоў на маладзік.
Для прыемнага колеру твару:
- пачуўшы першы гром, памыцца чыстай вадой;
- мыцца хлебным квасам і сыроваткай;
- перад умываннем пакласці ў ваду велікоднае чырвонае яйка.
Як адгадаваць вялікія грудзі
Ідэалам жаноцкасці лічыліся паўнагрудыя жанчыны, таму дзяўчаты выкарыстоўвалі розныя магічныя прыёмы, каб адпавядаць ідэалу. Напрыклад, каб паскорыць рост грудзей, дзяўчынка павінна была больш ужываць у ежу акруглай агародніны: бульбы, буракоў, рэпы, бручкі. Перш чым з'есці, іх трэба было крыху патрымаць за пазухай на голым целе.
Андарак на дзяўчыне — сведчанне "прасватанасці"
Засватаная напярэдадні Пакроваў дзяўчына пачынала насіць андарак.
Андарак — даматканая спадніца з воўны яркага колеру з папярочнымі палоскамі. Апранаўся па святах. Колькасць андаракоў у пасагу маладой лічылася паказальнікам заможнасці сям'і. На думку даследчыкаў, беларускае "андарак" узыходзіць да нямецкага Underrock, што азначае "сподняя спадніца".
Дарэчы, немцы сяліліся на Беларусі з 16 стагоддзя, з тых часоў у беларускай мове жыве шмат слоў нямецкага паходжання, напрыклад "цукар" і "ланцуг".
А вось у яўрэйскай мове андаракFм называлі якраз верхнюю спадніцу. Хутчэй за ўсё ад яўрэяў і пайшла ў беларусаў гэта назва адной з самых прыгожых частак жаночага адзення.
У тым выпадку, калі бачылі прыгажуню ў андараку, усім станавілася зразумела, што сваты ў яе ўжо былі і дзяўчына "заручоная і запітая", а яе сям'я ўжо на ўсіх парах рыхтуецца да вяселля.