МІНСК, 17 кас - Sputnik. Самая папулярная ў свеце сацыяльная сетка Facebook пачала тэсціраваць у сваім мэсенджары функцыю выдалення ўжо адпраўленых паведамленняў, паведаміў рэсурс Neowin.
Чакаецца, што з запускам новай функцыі ў карыстальнікаў з'явіцца магчымасць выдаляць з Facebook Messenger адпраўленыя паведамленні як са свайго чата, так і чата атрымальніка.
Facebook Messenger is finally working on "Unsend Message" in the app for everyone!
— Jane Manchun Wong (@wongmjane) 12 октября 2018 г.
Tip @Techmeme pic.twitter.com/5OtQrmyID3
Мяркуецца, што магчымасць сціраць адпраўленае будзе абмежаванай па часе: выдаліць паведамленне карыстальнік зможа толькі на працягу пэўнага перыяду.
Кампанія пакуль афіцыйна не аб'яўляла, калі пачнуць дзейнічаць новаўвядзенні, але чакаецца, што гэта адбудзецца ў хуткім часе.
Падобныя новаўвядзенні ўжо былі рэалізаваны ў шэрагу іншых папулярных мэсенджараў, у тым ліку Viber і WhatsApp, які належыць Facebook.