Новы антырэкорд мінскага "Дынама" ў КХЛ: 7 пройгрышаў запар

© Photo : ХК "Динамо-Минск"Заўзятары ХК Дынама-Мінск
Заўзятары ХК Дынама-Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сталічныя хакеісты саступілі на сваім лёдзе аднаклубнікам з Масквы.

МІНСК, 17 кас - Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" прайграў аднаклубнікам з Масквы ў Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ) - гульня завяршылася з лікам 1:3.

Трэцяя сустрэча хатняй серыі "зуброў" прайшла ў аўторак, 16 кастрычніка, на лёдзе "Мінск-Арэны".

Гульня ў беларускай сталіцы завяршылася з перавагай у дзве шайбы каманды з Расіі - 3:1. Першы гол у сустрэчы правялі мінчане - на 29-й хвіліне вызначыўся Дзяніс Восіпаў. Аднак на 35-й хвіліне сустрэчы масквічы змаглі зраўняць лічбы на табло - узяцце варот аформіў Вадзім Шчыпачоў, а затым на 55-й закінуў Мікс Індрашыс, трэцюю шайбу на 58-й у пустую рамку забіў Андрэй Аляксееў.

Такім чынам, "бела-сінія" не змаглі ў хатняй серыі перапыніць шэраг паражэнняў: да гэтага яны прайгралі шэсць матчаў запар - антырэкорд мінулага сезона ў КХЛ.

Наступную гульню мінскія дынамаўцы правядуць ужо на выездзе - будуць сустракацца ў суботу 20 кастрычніка з "Сібір'ю".

Як раней паведамляў Sputnik, на няўдалы выступ "Дынама-Мінск" у бягучым сезоне КХЛ звярнуў увагу прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка: ён перасцярог кіраўніка АБФФ Сяргея Румаса ад таго, каб нацыянальная зборная па футболе не скацілася да ўзроўню сталічных хакеістаў.

Стужка навiн
0