Вясной "Інтэр" і "ФШМ" падпісалі пагадненне аб адкрыцці ў Мінску футбольнай акадэміі, дзе італьянскія спецыялісты будуць вучыць дзяцей па новай сістэме.
17 кастрычніка ў беларускую сталіцу для ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыехаў віцэ-прэзідэнт клуба "Інтэр" Хаўер Дзанэці. Аргентынец правёў адкрытую трэніроўку з юнымі выхаванцамі акадэміі, а таксама з чатырма аматарскімі камандамі.