МІНСК, 18 кас - Sputnik. Ілюстрацыі беларускай мастачкі Кацярыны Дубовік увайшлі ў шорт-ліст прэстыжнай прэміі "Nami Concours 2019", паведаміла аўтарка малюнкаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Кніга Джэймса Бары "Пітэр Пэн" у беларускамоўным перакладзе Уладзіміра Лянкевіча выйшла ў серыі "Каляровы ровар" Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Конкурс ілюстрацыі "Nami Concours" праводзіцца ў Южнай Карэі кожныя два гады, у ім могуць удзельнічаць розныя ілюстрацыі без пэўнай тэматыкі. Галоўнае патрабаванне да ўдзельнікаў – каб малюнкі адносіліся да агульнай гісторыі.
Пераможца атрымае гран-пры ў 10 тысяч долараў, таксама прадугледжаны прызы для лепшых работ – дзве ўзнагароды па 5 тысяч долараў і пяць – па дзве тысячы долараў.
Цырымонія ўзнагароджання і адмысловая выстава малюнкаў пройдзе ў гэтым годзе на востраве Намі ў Южнай Карэі.
Беларуская мастачка Кацярына Дубовік скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і зараз жыве ў Амстэрдаме. У 2015 годзе на Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі" атрымала званне лепшага ілюстратара ў персанальнай намінацыі "Майстэрства" за афармленне "Шахматнай навэлы" Стэфана Цвэйга. У 2016 годзе стала лаўрэаткай прэміі Цёткі за найлепшае афармленне беларускай кнігі для дзяцей і падлеткаў - "Сем ружаў" Надзеі Ясмінскай. У верасні таго ж года перамагла ў конкурсе афармлення казкі шведскай дзіцячай пісьменніцы Э. Сусы "Снежны чалавек у Мінску" ў перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса.
Чытайце таксама:
- Пра Смаргонь па-англійску: пераклад кнігі Скарынкінай прадставілі ў Мінску
- Самая маладая беларуская пісьменніца пра папулярнасць, сацсеткі і панк-рок