Масавае забойства ў Політэхнічным каледжы ў Керчы ўзрушыла людзей сваёй жорсткасцю. 17 кастрычніка 22-гадовы студэнт Уладзіслаў Раслякоў прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне і пачаў расстрэльваць людзей. У выніку 20 чалавек загінулі, больш за 50 атрымалі раненні, а сам злачынец пакончыў з сабой.
Спачуванні родным і блізкім загінулых падчас выбуху ў каледжы ў Керчы выказваюць ва ўсім свеце, словы падтрымкі паступаюць ад кіраўнікоў іншых дзяржаў, дыпламатаў і грамадскасці. У Севастопалі абвясцілі трохдзённую жалобу, а ўсе матчы ФНЛ будуць пачынаць з хвіліны маўчання.
Яшчэ не менш за 10 студэнтаў знаходзяцца ў цяжкім стане. У Керчы людзі стаяць у чарзе ў "Цэнтр Крыві", каб здаць кроў для пацярпелых пры нападзе.

Жанчына каля народнага мемарыяла на вуліцы ў Керчы, дзе ў Керчанскім політэхнічным каледжы адбыліся выбух і стральба.

Юнакі на вуліцы ў Керчы каля каледжа.

Удзельнікі акцыі каля народнага мэмарыяла ў Керчы ў памяць аб загінулых студэнтах.

Жанчына са свечкай на вуліцы ў Керчы каля мемарыяла.

Кветкі каля народнага мемарыяла ва Уладзівастоку ў памяць аб загінулых у Керчы 17 кастрычніка.

Людзі каля народнага мэмарыяла ў Сімферопалі.

Студэнты Краснадара ўдзельнічаюць у акцыі памяці аб загінулых пры нападзе на керчанскі каледж.

Людзі стаяць у чарзе ў "Цэнтр Крыві" ў Керчы, каб здаць кроў для пацярпелых пры нападзе на Керчанскі політэхнічны каледж.

Святар чытае малебен каля імправізаванага мэмарыяла ў Краснадары ў памяць аб загінулых пры нападзе на керчанскі каледж.

Дзяўчыны запальваюць свечкі каля народнага мэмарыяла ў Сімферопалі.

11/12
© Sputnik / Максим Богданович
Кветкі ля пасольства Расіі ў Минску ў памяць аб загінулых у Керчы.

12/12
© Sputnik / Виктор Толочко
У Брэсцкай крэпасці каля мемарыяльнай пліты гораду-герою Керч берасцейцы ўсклалі кветкі ў памяць аб загінулых у Керчы.