Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве "Санта Брэмар"
Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве Санта Брэмар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чарговым пунктам для свайго візіту пасол Расіі ў Беларусі абраў горад над Бугам. Чытайце ў эксклюзіўным рэпартажы Sputnik, як расійскі дыпламат знаёміўся з гуманітарным і прамысловым патэнцыялам абласнога цэнтра.

У самым пачатку працоўнага дня Міхаіл Бабіч наведаў Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Брэсце. У сучасным офісным будынку РЦНК займае некалькі паверхаў, у ім ёсць уласная бібліятэка, лекцыйная зала і аўдыторыі для заняткаў.

Тонкая налада

Прыбыўшы на месца, расійскі пасол перш за ўсё пацікавіўся, што за выстава сустракае гасцей цэнтра на самым уваходзе, адначасова спытаўшы ў кіраўніка РЦНК Юліі Сяменчанка, якую сэнсавую нагрузку нясе ў сабе экспазіцыя.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіхаіл Бабіч і кіраўнік РЦНК Юлія Сяменчанка
Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу - Sputnik Беларусь
Міхаіл Бабіч і кіраўнік РЦНК Юлія Сяменчанка

Карціны для цэнтра перадалі мясцовыя брэсцкія мастакі, а на саміх палотнах адлюстраваны сюжэты, якія асацыююцца з культурай Расіі.

Бабіч пацікавіўся, колькі людзей наведваюць выставу, і прапанаваў прадумаць на будучыню, як лепш прэзентаваць мастацкія праекты, каб яны знаходзілі водгук і разуменне ў простых людзей. Пасля гэтага Сяменчанка адзначыла, што толькі на адкрыцці экспазіцыі было больш за 300 чалавек.

© Sputnik / Виктор ТолочкоБабіч пацікавіўся, колькі людзей наведваюць выставу
Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу - Sputnik Беларусь
Бабіч пацікавіўся, колькі людзей наведваюць выставу

Паводле яе слоў, важная задача, якая стаіць перад РЦНК у Брэсце, - гэта папулярызацыя расійскай гісторыі і рускай мовы. Як аказалася, курсы гэтых прадметаў ёсць у цэнтры і нават дазваляюць лепш падрыхтавацца да здачы АДЭ, але яны платныя і фактычна не вытрымліваюць канкурэнцыі з мясцовымі рэпетытарамі.

На думку Бабіча, такія рэчы патрабуюць тонкай налады, тады гэта будзе мець сэнс і будзе папулярна сярод старшакласнікаў. Пры гэтым ён адзначыў, што база ў цэнтра шыкоўная ва ўсіх сэнсах. Ён выказаў упэўненасць, што курсы рускай мовы і гісторыі Расіі павінны быць бясплатнымі.

Подзвіг не забудзем ніколі

У беларускім абласным цэнтры знаходзіцца сусветна вядомая Брэсцкая крэпасць-герой. Сустракаць Бабіча выйшаў дырэктар мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюк.

© Sputnik / Виктор ТолочкоРасійскі пасол у Брэсцкай крэпасці
Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу - Sputnik Беларусь
Расійскі пасол у Брэсцкай крэпасці

Расійскі пасол цікавіўся не толькі гісторыяй узвядзення, але і планамі развіцця такога значнага для грамадства Беларусі і Расіі аб'екта.

Дырэктар музея расказаў, што зараз вядуцца маштабныя работы па рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынкаў крэпасці. Некаторыя аб'екты стануць часткай музейнай экспазіцыі. На гэтыя мэты з бюджэту Саюзнай дзяржавы будзе выдзелена пяць мільёнаў долараў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПаслу паказалі новыя залы крэпасці, створаныя пры падтрымцы "Газпрома"
Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу - Sputnik Беларусь
Паслу паказалі новыя залы крэпасці, створаныя пры падтрымцы "Газпрома"

У ходзе экскурсіі па мемарыяльным комплексе паслу Расіі прадэманстравалі вынік паспяховага супрацоўніцтва музея і карпарацыі Газпром, якая вылучыла крэпасці каля мільёна долараў. На гэтыя грошы музей папоўніў сваю экспазіцыю ў 2012-2014 гадах сучаснымі заламі з мультымедыйнымі магчымасцямі.

Бабіч ушанаваў хвілінай маўчання памяць загінулых герояў і ўсклаў кветкі да вечнага агню.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол усклаў кветкі да вечнага агню
Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу - Sputnik Беларусь
Пасол усклаў кветкі да вечнага агню

Асаблівым пунктам у наведванні стала царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца, якая моцна пацярпела ў гады вайны, а зараз адноўленая ў якасці дзейнага храма.

Пасля наведвання асноўнай экспазіцыі, прысвечанай цытадэлі, пасол Расіі пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

© Sputnik / Станислав АндросикЗапіс Бабіча ў Кнізе ганаровых гасцей
Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу - Sputnik Беларусь
Запіс Бабіча ў Кнізе ганаровых гасцей

Добрая рыбка да абеду

Далей у праграме рабочай паездкі Бабіча значыліся флагманы беларускай харчовай прадукцыі. Вядомы брэсцкі бізнесмен Аляксандр Машэнскі асабіста сустракаў высокага госця на прадпрыемстве "Санта Брэмар".

На заводзе для пасла Расіі зладзілі не толькі дэгустацыю ўсім вядомых прадуктаў з рыбы, але і правялі па цэхах і паказалі поўны тэхналагічны цыкл.

© Sputnik / Виктор ТолочкоБрэсцкі бізнесмен Аляксандр Машэнскі распавядае Міхаілу Бабіч аб прадпрыемстве "Санта-Брэмар"
Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу - Sputnik Беларусь
Брэсцкі бізнесмен Аляксандр Машэнскі распавядае Міхаілу Бабіч аб прадпрыемстве "Санта-Брэмар"

Цікава, што Машэнскі асобна распавёў Бабічу пра селядзец, які выпускаюць у Брэсце пад легендарным брэндам "Сталічны". Цяпер некалі савецкі "лэйбл" належыць Расіі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Машэнскі асабіста паказаў Міхаілу Бабічаў, як працуе прадпрыемства
Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу - Sputnik Беларусь
Аляксандр Машэнскі асабіста паказаў Міхаілу Бабічаў, як працуе прадпрыемства

Лагічна, што і кіраўнік расійскай дыпмісіі пацікавіўся ўмовамі выкарыстання гандлёвай маркі. Беларускі бізнесмен запэўніў, што ўся праца вядзецца цывілізавана і прадпрыемства плаціць роялці праваўладальніку з кожнай банкі.

Белае золата Брэста

Горад на Бугу з'яўляецца радзімай вялікай колькасці вядомых брэндаў, сярод якіх годнае месца займае і "Савушкін прадукт".

Малочны гігант у Брэсце стаў завяршальнай пляцоўкай візіта пасла Расіі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДырэктар завода "Савушкін прадукт" Аляксандр Саўчыц і пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч
Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу - Sputnik Беларусь
Дырэктар завода "Савушкін прадукт" Аляксандр Саўчыц і пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч

Дырэктар завода Аляксандр Саўчыц расказаў Бабічу, што малочны завод пабудавалі яшчэ ў далёкім 1972 годзе. Толькі ў апошнія гады на яго мадэрнізацыю патрацілі каля 60 мільёнаў долараў.

Адчуць гэта можна было адразу на прахадной ультрасучаснай вытворчасці, дзе высокія госці надзелі спецыяльныя касцюмы для таго, каб наведаць цэхі. Вытворчасць малочнай прадукцыі нагадвае нафтаперапрацоўчы завод у мініяцюры. Праўда, сыравіна, па словах дырэктара, айчынная і паступае з 92 малочна-таварных ферм.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДырэктар завода "Савушкін прадукт" Аляксандр Саўчыц і пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч
Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу - Sputnik Беларусь
Дырэктар завода "Савушкін прадукт" Аляксандр Саўчыц і пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч

Сёння кампанія "Савушкін прадукт" на рынку Саюзнай дзяржавы ўваходзіць у тройку найбуйнейшых вытворцаў малочных прадуктаў поруч з "Данон" і Pepsico.

Саўчыц расказаў, што рынак Расіі па-ранейшаму ў прыярытэце, а за дзевяць месяцаў бягучага года ў РФ было пастаўлена прадукцыі амаль на 11800 мільёнаў расійскіх рублёў. Для гэтага былі створаны гандлёвыя дамы, якія прасоўваюць беларускую "малочку". Пасла Расіі цікавіла, як "Савушкін прадукт" інтэграваны ў расійскую сістэму "Меркурый". На гэта дырэктар адказаў, што прадпрыемства першым у Беларусі прапанавала кіраўніку Расспажыўнагляду прыехаць і ва ўсім пераканацца. Зараз прадпрыемства "Савушкін прадукт" уключана ў інфармацыйную сістэму, што дазваляе адсачыць шлях малака ад ферм да прылаўка крам у Расіі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДэгустацыя на прадпрыемстве "Савушкін прадукт"
Міхаіл Бабіч у Брэсце ацаніў беларускую малочку і рыбу - Sputnik Беларусь
Дэгустацыя на прадпрыемстве "Савушкін прадукт"

Завяршылася знаёмства з заводам "Савушкін прадукт" традыцыйнай дэгустацыяй беларускай "малочкі".

Стужка навiн
0