Уладзімір Мядзінскі пракаментаваў здымкі камедыі пра блакаду Ленінграда

© Sputnik / Иван Климычев / Перайсці ў медыябанкМіністр культуры Уладзімір Мядзінскі
Міністр культуры Уладзімір Мядзінскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фільм пад назвай "Свята" пра падзеі ў блакадным Ленінградзе зняў рэжысёр Аляксей Красоўскі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Ян Цапнік, Алена Бабенка, Павел Табакоў.

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Рашэнне аб выдачы пракатнага пасведчання фільму "Свята" рэжысёра Аляксея Красоўскага будзе прымацца ва ўстаноўленым законам парадку, заявіў міністр культуры Расійскай Федэрацыі Уладзімір Мядзінскі.

У расійскім грамадстве неадназначна паставіліся да ідэі Красоўскага зняць карціну пра прывілеяваную сям'ю, якая жыве ў блакадным Ленінградзе, на прыватныя грошы і ў жанры "сатыры і трагікамедыі". Парламентарыі Дзярждумы назвалі блюзнерствам намер сумясціць камедыйны жанр з адной з самых трагічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Калегі Красоўскага прапануюць рэжысёру перанесці дзеянне карціны з блакаднага Ленінграда ў любую іншую кропку.

Прэм'ера "чорнай камедыі", дзеянне якой адбываецца 31 снежня, запланавана на 2019 год. Аўтарскаму калектыву трэба будзе атрымаць пракатнае пасведчанне, рашэнне аб экранным лёсе "Свята" будзе прымаць камісія міністэрства культуры.

"Свята" не першы фільм, які выклікае неадназначную рэакцыю ў расійскім грамадстве. Раней у Расіі патрабавалі не выдаваць пракатнае пасведчанне фільму Аляксея Учыцеля "Мацільда". Пасля прэм'еры многія кінакрытыкі казалі, што кампанія вакол гэтай карціны зрабіла ёй занадта вялікі PR, а глядач сышоў з залы расчараваным не знайшоўшы ў гісторыі кахання цара Мікалая і балерыны нічога крамольнага.

"У мяне такое падазрэнне, што спецыяльна наладзілі шуміху, каб падцяпліць цікавасць", - заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які спецыяльна паглядзеў гэтую працу кінарэжысёра Аляксея Учыцеля.

Яшчэ адзін спрэчны фільм "Смерць Сталіна", які распавядае пра барацьбу за ўладу пасля смерці лідара Савецкага Саюза, зняў рэжысёр Арманда Іануччы.

Стужка навiн
0