МІНСК, 19 кас - Sputnik. Цырымонія закрыцця III летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў адбылася ў Буэнас-Айрэсе (Аргентына).
Мерапрыемства прайшло ў алімпійскай вёсцы спартсменаў. У завяршэнне цырымоніі алімпійскі сцяг быў перададзены прадстаўнікам Сенегала, дзе ў 2022 годзе пройдуць IV летнія юнацкія Алімпійскія гульні.
Зборная Беларусі вяртаецца з Гульняў з дзевяццю медалямі - 2 залатыя, 3 срэбныя і 4 бронзы.
Два "золата" прынёс нашай краіне дзюдаіст Арцём Коласаў.
"Срэбра" прывязуць Іван Брынза (акадэмічнае веславанне), Лізавета Дорц (лёгкая атлетыка). Анастасія Шкурдай (плаванне) прыедзе з двума медалямі - срэбным і бронзавым.
Бронзавымі ўзнагародамі таксама парадавалі Наталля Варакіна ў жаночай барацьбе, Крысціна Канцавенка ў лёгкай атлетыцы, а таксама Вікторыя Ахотнікава і Ілля Фамянкоў, які атрымаў узнагароду ў змешаным камандным турніры па гімнастыцы.
Беларускія спартсмены вернуцца з Аргентыны 21 кастрычніка.
У трэціх летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях, якія праходзілі з 6 па 18 кастрычніка ў аргентынскім Буэнас-Айрэсе, прыняло ўдзел 4012 спартсменаў з 206 краін.
На першым месцы па колькасці ўзнагарод - зборная Расіі (29-18-12, усяго - 59), на другім - Кітая (18-9-9, усяго - 36), на трэцім - Японія (15-12-12, усяго - 39).