Парад Катрын напярэдадні Дня Мёртвых ў Мехіка – фота
Парад Катрын напярэдадні Дня Мёртвых ў Мехіка – фота
Sputnik Беларусь
Напярэдадні Дня мёртвых, які ў Мексіцы і іншых краінах Лацінскай Амерыкі адзначаюць 1 і 2 лістапада, у сталіцы прайшоў парад Катрын. 22.10.2018, Sputnik Беларусь
Следам за майя і ацтэкамі мексіканцы вераць, што ў гэтыя дні душы памерлых сваякоў наведваюць родны дом. У гэтыя дні, ці напярэдадні ў краіне ладзяць парад, і любімым вобразам, вядома, становіцца Катрына.Сімвал мексіканскай культуры і жывапісу, Катрына сімвалізуе багацце і прыгажосць, смяротную, як і ўсё на зямлі.Сучаснае аблічча для Катрыны стварыў мексіканскі мастак Хасэ Гуадалупе Пасада ў 1913 годзе. Галоўныя складнікі вобраза - макіяж і ўпрыгожаны кветкамі шыракаполы капялюш, модны на пачатку XX стагоддзя.Асаблівае стаўленне мексіканцаў да смерці шмат у чым прыйшло ад індзейцаў. У Дзень мёртвых прынята наведваць могілкі, упрыгожваць магілы аксаміткамі, прыносіць фотаздымкі, напоі і ежу.
Напярэдадні Дня мёртвых, які ў Мексіцы і іншых краінах Лацінскай Амерыкі адзначаюць 1 і 2 лістапада, у сталіцы прайшоў парад Катрын.
Следам за майя і ацтэкамі мексіканцы вераць, што ў гэтыя дні душы памерлых сваякоў наведваюць родны дом. У гэтыя дні, ці напярэдадні ў краіне ладзяць парад, і любімым вобразам, вядома, становіцца Катрына.
Сімвал мексіканскай культуры і жывапісу, Катрына сімвалізуе багацце і прыгажосць, смяротную, як і ўсё на зямлі.
Сучаснае аблічча для Катрыны стварыў мексіканскі мастак Хасэ Гуадалупе Пасада ў 1913 годзе. Галоўныя складнікі вобраза - макіяж і ўпрыгожаны кветкамі шыракаполы капялюш, модны на пачатку XX стагоддзя.
Асаблівае стаўленне мексіканцаў да смерці шмат у чым прыйшло ад індзейцаў. У Дзень мёртвых прынята наведваць могілкі, упрыгожваць магілы аксаміткамі, прыносіць фотаздымкі, напоі і ежу.
Ацтэкі святкавалі гэтае свята цэлы месяц, падчас якога ўшаноўвалася багіня Міктлансіулаць - багіня смерці. У сучаснай міфалогіі гэтай багіні адпавядае сімвал Катрыны.
Катрына хутка стала сімвалам мексіканскага мастацтва. Дыега Рывера намаляваў яе на сваёй манументальнай карціне "Сон пра нядзельны вечар ў парку Аламеда" побач з сабой, сваёй жонкай Фрыдай Кала і самім Пасада.
У Дзень Мёртвых прынята наведваць могілкі, каб пагутарыць з душамі памерлых. На магілах будуюць алтары з фотаздымкамі і рэліквіямі, упрыгожваюць іх аксамітамі, прыносяць любімыя напоі і ежу памерлых.