Штогадовую прафесійную прэмію Belarus Beauty Awards прысуджаюць лідарам у чатырох катэгорыях: прыгажосць, фітнес, здароўе і спецыяльныя намінацыі (прэміруюць, у прыватнасці, і асобных спецыялістаў - напрыклад, за лепшы beauty-профіль у Instagram).
За першыя месцы спаборнічалі дзве сотні прэтэндэнтаў з розных куткоў Беларусі, а выбірала пераможцаў не экспертнае журы, а непасрэдна інтэрнэт-карыстальнікі - кліенты.
Як прайшла цырымонія ўзнагароджання прафесіяналаў у Доме Масквы, глядзіце на відэа Sputnik Беларусь.