Два невядомыя апавяданні Эрнэста Хэмінгуэя надрукуюць у 2019 годзе

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкАмерыканскі пісьменнік Эрнэст Хэмінгуэй (справа) на сваёй віле.
Амерыканскі пісьменнік Эрнэст Хэмінгуэй (справа) на сваёй віле. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Творы ўвойдуць у чарговае перавыданне сусветна вядомага рамана "Па кім звоніць звон".

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Чарговае перавыданне рамана "Па кім звоніць звон" пісьменніка Эрнэста Хэмінгуэя, якое выйдзе у 2019 годзе, будзе дапоўнена двума апавяданнямі, якія раней ніколі не выдаваліся, паведаміла ў панядзелак РІА "Новости" са спасылкай на агенцтва Associated Press.

Таццяна Скарынкіна і перакладчык Джым Дзінглі - Sputnik Беларусь
Пра Смаргонь па-англійску: пераклад кнігі Скарынкінай прадставілі ў Мінску

Як заявіў распарадчык літаратурнай спадчыны Хэмінгуэя Майкл Катакіс, свет убачаць апавяданні, напісаныя ў сярэдзіне 1950-х, - "Indian Country and the White Army" ( "Краіна індзейцаў і армія белых") і "The Monument" ( "Манумент").

Абодва апавяданні ўвойдуць у перавыданне рамана "Па кім звоніць звон", кніга таксама будзе дапоўненая апавяданнем "A Room on the Garden Side" ("Пакой з відам на сад"), якое было выдадзена ўпершыню толькі ў жніўні бягучага года.

Хэмінгуэй ў 1956 годзе напісаў пяць апавяданняў пра свой удзел у Другой сусветнай вайне. Лічыцца, што пісьменнік папрасіў свайго выдаўца апублікаваць іх пасля сваёй смерці ў сувязі з шакавальным зместам твораў.

Эрнэст Хэмінгуэй - вядомы амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1954 год). Славу яму прынеслі такія творы, як "Па кім звоніць звон", "Бывай зброя!" і "Стары і мора". Хэмінгуэй падчас Другой сусветнай вайны быў ваенным карэспандэнтам і за адвагу атрымаў Бронзавую зорку.

Стужка навiн
0