МІНСК, 24 кас - Sputnik. Беларуская спартсменка Заліна Сідакова выйграла срэбраны медаль у вагавай катэгорыі да 55 кілаграмаў на Чэмпіянаце свету па барацьбе, які праходзіць у гэтыя дні ў Будапешце.
Фінальная сутычка ў сталіцы Венгрыі адбылася ў аўторак, 23 кастрычніка: беларусцы супрацьстаяла японская спартсменка Маю Мукаіда. У выніку японка перамагла з агульным лікам 12-2.
"Я не здолела выкарыстаць тую тактыку, якую мы распрацавалі з трэнерам. Самае галоўнае тое, што я змагла паказаць, наколькі падрыхтавалася да гэтага Чэмпіянату свету", - сказала пасля паядынку Сідакова.
Бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату заваявалі Чон Мён Сук (КНДР) і Ліана Мантэра Эрэра (Куба).