МІНСК, 24 кас - Sputnik. Сярэдні памер працоўных пенсій з улікам павышэння з 1 лістапада гэтага года складзе 388 рублёў, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі.
"Сярэдні памер працоўных пенсій складзе 388,1 беларускага рубля, сярэдні памер пенсіі па ўзросце - 393,96 рубля", - растлумачылі ў Мінпрацы.
Паколькі сярэдні заробак у краіне паступова расце, павышэнне пенсій стала чаканым. Так, нядаўна міністр працы Ірына Касцевіч анансавала павелічэнне працоўных пенсій. Яна адзначыла, што праект указа ўжо накіраваны прэзідэнту. Тады Касцевіч назвала лічбу ў 20 рублёў - прыкладна на столькі, па яе словах, павінна вырасці сярэдняя пенсія.
У цэлым жа за год, з улікам усіх чаканых пераразлікаў, пенсіі вырастуць на 22%. Канкрэтныя лічбы, на якія павялічыцца пенсія ў кожным канкрэтным выпадку, залежаць ад зыходных для налічэння лічбаў - стажу, велічыні заробку да выхаду на заслужаны адпачынак, надбавак, павышэнняў і даплат, якія налічваюцца да пенсіі.
Прэзідэнт Лукашэнка нядаўна заявіў, што калі рэальныя пенсіі ў гэтым годзе вырастуць на 8-9% - "будзе нядрэнна", і дадаў, што неабходна рухацца ў бок далейшага павышэння пенсій у наступным годзе з улікам запланаванага росту сярэдняяга заробку.