Джаз і хіп-хоп на вершы Маякоўскага: што будзе ў новым дыску Вайцюшкевіча

© Sputnik / Юлія ХвошчЗміцер Вайцюшкевіч
Зміцер Вайцюшкевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музыка называе пласцінку работай над памылкамі і адначасовым крокам наперад.

МІНСК, 25 кас - Sputnik. Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў у Інтэрнэце новы альбом "Люблю" на вершы Уладзіміра Маякоўскага.

Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў Маякоўскага па-беларуску - Sputnik Беларусь
Відэа
Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў Маякоўскага па-беларуску

Новая пласцінка – другая спроба Вайцюшкевіча папрацаваць з вершамі вядомага рускага паэта. Першыя скончылася альбомам "MW", які ўбачыў свет у 2005 годзе. Але сам спявак лічыць яго недасканалым, таму і вырашыў зрабіць работу над памылкамі і своеасаблівы крок наперад – менавіта так адносіцца да новага альбома сам музыка.

"Ён больш разнастайны па стылях: ад джазу і акадэмічнай музыкі да альтэрнатыўнага року ды хіп-хопу. Да таго ж мінулым разам было зашмат словаў, а зараз я хацеў больш музыкі. Ну, і некалькі песень з першага альбома наноў перарабіў. Як мне падаецца, больш удала", - патлумачыў Вайцюшкевіч.

Два вершы Маякоўскага ў новым альбоме прагучаць па-беларуску: "Паслухайце" у перакладзе Рыгора Барадуліна і "Размова з фінінспектарам аб паэзіі" ў перакладзе Віталя Рыжкова. Апошні таксама чытае рэп у адпаведнай песні.

У падрыхтоўцы альбома прынялі ўдзел музыкі гуртоў WZ-Orkiestra, Apple Tea, "Крама", а таксама беларуска-амерыканскі віаланчэліст Марк Прыходзька, гітарысты Сціў Крамер і  Майк Рубін, хор "Канкордыя". Большасць з іх будзе граць і на канцэртнай прэзентацыі, якая адбудзецца 2 лістапада ў прасторы "Ок16".

Стужка навiн
0