Спецыяльны госць Радыё Sputnik Беларусь - начальнік упраўлення цырымоній і культурнай праграмы Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў Сяргей Хоміч распавёў пра тое, што ў Еўропе доўгі час не было сваіх кантынентальных гульняў, першыя гульні прайшлі ў Баку, на чарзе - другія, якія ў наступным годзе прыме Мінск.
Адной з самых відовішчных цырымоній абяцае стаць дастаўка "Полымя Міру", якое прыйдзе ў Беларусь эстафетай з Рыма.
"Прааналізаваўшы вопыт мінулых Еўрапейскіх гульняў, еўрапейскія алімпійскія камітэты прыйшлі да высновы аб тым, што эстафета агню гульняў будзе пачынацца ў Рыме. Эстафета будзе доўжыцца 50 дзён, паколькі гэта ў большай ступені адпавядае маршруце і геаграфіі краіны. "Полымя Міру" запаляць 3 мая ля Аркі Міру ў Рыме", - распавядае Хоміч.
Пра тое, як будзе праходзіць эстафета "Полымя Міру", што стаіць за сімволікай гэтай спартыўнай падзеі, як будуць працаваць у гэты час спартыўныя аб'екты сталіцы, як ідзе набор валанцёраў і многае іншае - у відэатрансляцыі на Радыё Sputnik Беларусь.