МІНСК, 26 кас - Sputnik. Новую флагманскую мадэль смартфонаў ад кампаніі Apple афіцыйна пачалі прадаваць у Беларусі ў пятніцу, паведамляе Sputnik.
Новыя мадэлі iPhone прэзентавалі ў верасні, а неўзабаве пачаліся і сусветныя продажы смартфонаў. У Беларусі гандляваць "яблычнымі" прыладамі пачалі, па традыцыі, пазней.
У афіцыйных прадаўцоў новы флагман - iPhone Xs - паступіў у продаж 26 кастрычніка. Цэны на "белыя мадэлі" немаленькія: пачынаюцца ад 3,5 тысяч рублёў за самую простую камплектацыю і дасягаюць амаль пяці тысяч беларускіх рублёў.
Як і ў мінулым годзе, сярод усіх краін свету ў Беларусі iPhone адны з самых дарагіх. У суседніх краінах іх афіцыйна можна купіць значна танней, аднак тады могуць быць пытанні ў сэрвісным абслугоўванні.
Танней і "шэрыя мадэлі", набытыя не ў афіцыйных рэсэлераў, аднак там вам ніхто не можа гарантаваць якасць "айфонаў".
Бюджэтны смартфон - iPhone Xr - афіцыйна пачнуць прадаваць у Беларусі 9 лістапада. Яго кошт крыху ніжэй за флагман - складзе ад 2,5 да трох з невялікім тысяч рублёў.