Па самым высокім у свеце кошце: новыя iPhone пачалі прадаваць у Беларусі

© AFP 2021 / Elijah NouvelageiPhone X, архіўнае фота
iPhone X, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Кошт iPhone Xs у Беларусі ў афіцыйных прадаўцоў дасягае амаль пяці тысяч рублёў.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Новую флагманскую мадэль смартфонаў ад кампаніі Apple афіцыйна пачалі прадаваць у Беларусі ў пятніцу, паведамляе Sputnik.

Чарга каля магазіна re:Store на Цвярской вуліцы - Sputnik Беларусь
Першы пакупнік iPhone ў Маскве прастаяў у чарзе ўсяго 2,5 гадзіны

Новыя мадэлі iPhone прэзентавалі ў верасні, а неўзабаве пачаліся і сусветныя продажы смартфонаў. У Беларусі гандляваць "яблычнымі" прыладамі пачалі, па традыцыі, пазней.

У афіцыйных прадаўцоў новы флагман - iPhone Xs - паступіў у продаж 26 кастрычніка. Цэны на "белыя мадэлі" немаленькія: пачынаюцца ад 3,5 тысяч рублёў за самую простую камплектацыю і дасягаюць амаль пяці тысяч беларускіх рублёў.

Як і ў мінулым годзе, сярод усіх краін свету ў Беларусі iPhone адны з самых дарагіх. У суседніх краінах іх афіцыйна можна купіць значна танней, аднак тады могуць быць пытанні ў сэрвісным абслугоўванні.

Танней і "шэрыя мадэлі", набытыя не ў афіцыйных рэсэлераў, аднак там вам ніхто не можа гарантаваць якасць "айфонаў".

Бюджэтны смартфон - iPhone Xr - афіцыйна пачнуць прадаваць у Беларусі 9 лістапада. Яго кошт крыху ніжэй за флагман - складзе ад 2,5 да трох з невялікім тысяч рублёў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі