Павандраваць разам з Саламеяй Пільштыновай можна ў Нацыянальнай бібліятэцы

© Sputnik / Иван РудневНацыянальная бібліятэка Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чытачы змогуць наведаць гарады і краіны, па якіх вандравала першая жанчына-лекарка Рэчы Паспалітай.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Нацыянальная бібліятэка Беларусі распрацавала віртуальны праект "Адысея Саламеі Пясецкай" да 300-годдзя першай у гісторыі Рэчы Паспалітай жынчыны-лекаркі, паведамілі ва ўстанове.

Саламея Рэгіна Русецкая, якая ў замужжы атрымала прозвішча Пільштынова, працавала пры расійскім і аўстрыйскім імператарскім дварах. Яе юбілей уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2018 год.

Праект – гэта віртуальная вандроўка па гарадах і краінах, дзе падарожнічала Русецкая. Сярод іх – Стамбул, Вена, Нясвіж, Санцт-Пецярбург, Кіеў, Рыга і іншыя. Чытачы змогуць натуральна адчуць подых тых часоў – даведацца пра жыццё і традыцыі жыхароў Асманскай імперыі, інтрыгі расійскага двара ў час праўлення імператрыцы Ганны Іаанаўны і паўдзельнічаць у прыгодах гераіні.

Асновай для стварэння віртуальнай вандроўкі сталі мемуары Саламеі – кніга-дзённік "Рэха, на свет пададзенае, заняткаў, падарожжа і жыцця майго авантураў…", якая зараз знаходзіцца ў Музеі князёў Чартарыйскіх у Кракаве. У Беларусі кніга больш вядомая пад назвай "Авантуры майго жыцця".

Стужка навiн
0