Па задумцы творчай групы, спектакль "Цмок" Сучаснага мастацкага тэатра атрымаўся філасофскім і шматсэнсавым, гэта гісторыя пра дабро і зло, якія жывуць і суіснуюць у кожным з нас.
Дзве стыхіі - дабро і зло - увесь час змагаюцца паміж сабой, і ў кожнага чалавека заўсёды ёсць выбар, якой стыхіі даць месца ў сваёй душы.
"Я б вельмі хацеў, каб гэтая гісторыя была шчаслівая. І мне здаецца, у герояў яна павінна быць шчаслівая. Але героі сыйдуць, а што будзе з тымі людзьмі, што застануцца, тут ужо цяжка меркаваць", - кажа Ушакоў.
Па словах суразмоўцы Sputnik, многае залежыць ад нас саміх - чэхаўскае "выцісканне раба" вельмі важна для чалавека, асабліва ў барацьбе з адным з самых галоўных людскіх страхаў - страхам страціць свабоду.
Поўную версію размовы з рэжысёрам і мастацкім кіраўніком Сучаснага мастацкага тэатра Уладзімірам Ушаковым глядзіце на відэа.