Відэа

"Я прынёс табе ура!": Прайшоў канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча

Падпісацца
Аляксандр Кулінковіч пры жыцці марыў сабраць гледачоў менавіта ў Prime Hall, і канцэрт памяці музыкі прайшоў менавіта тут.

Neuro Dubel учора даў свой апошні канцэрт у Prime Hall. Канцэрт памяці лідара гурта Аляксандра Кулінковіча "Я прынёс табе ура!" сабраў прыхільнікаў яго музыкі, сваякоў, сяброў. Музыка і вядучы канцэрту Аляксандар Памідораў прапанаваў успрымаць гэты вечар як свята.

На канцэрт прыйшло каля тысячы чалавек, частка сабраных грошай пойдзе на помнік музыканту. Яшчэ частка - на выданне фотаальбома групы і зборніка публіцыстыкі Кулінковіча.

Амаль усе, хто ў гэты вечар выходзіў на сцэну, прапаноўвалі прадставіць - Саша з намі. Сярод тых, хто хацеў бы адчуць прысутнасць Кулінковіча, і сястра музыкі: "Вось ён сядзіць у куточку, курыць і глядзіць на нас..."

Як прайшоў канцэрт памяці лідэра Neuro Dubel, глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0