Сталі вядомыя імёны вядучых дзіцячага "Еўрабачання-2018"

© "Белтелерадиокомпания"Вядучыя дзіцячага "Еўрабачання-2018"
Вядучыя дзіцячага Еўрабачання-2018 - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Папулярнае шоу, якое ў гэтым годзе прыме Мінск, будуць весці Яўген Перлін, Зіна Купрыяновіч і Хелена Мерааі.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Сталі вядомыя імёны вядучых дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", паведамілі ў пятніцу ў эфіры праграмы "Панарама" тэлеканала "Беларусь 1".

Ястрэмскі і Драздова: як ідзе падрыхтоўка да дзіцячага Еўрабачання 2018 - Sputnik Беларусь
Відэа
Ястрэмскі і Драздова: як ідзе падрыхтоўка да дзіцячага "Еўрабачання 2018"

Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Мінску 25 лістапада. Удзельнічаць у папулярным шоу будуць прадстаўнікі 20 краін.

Як стала вядома менш чым за месяц да правядзення шоу, яго вядучымі стануць Яўген Перлін, Зена (Зіна Купрыяновіч) і Хелена Мерааі.

Цырымонію адкрыцця конкурсу ў выставачным комплексе "БелЭкспа" будуць весці Дзяніс Дудзінскі і Ганна Квілорыя.

Зараз вядучыя рыхтуюцца да правядзення шоу і ўдасканальваюць англійскую. Ім трэба будзе працаваць не толькі на сцэне, але і ў Грын-руме.

Вядучых конкурсу выбіралі шляхам адкрытага кастынгу, на які паступілі некалькі дзясяткаў заявак не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы.

Стужка навiн
0