Сіноптыкі папярэдзілі пра моцныя дажджы ў панядзелак

© Sputnik / Виктор ТолочкоДождж
Дождж - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па паўночнай палове Беларусі магчымыя дажджы з мокрым снегам.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Працяглыя моцныя дажджы і мокры снег чакаюцца 29 кастрычніка ў многіх раёнах Беларусі, папярэдзілі ў Белгідрамеце.

Па-сапраўднаму восеньскае надвор'е прыйшло ў Беларусь у другой палове кастрычніка: пасля "бабінага лета" ў рэспубліцы стала халаднавата і дажджліва.

У панядзелак надвор'е і зусім будзе непрыемнае: сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльнай з'яве. Па дадзеных Белгідрамета, 29 кастрычніка ў многіх раёнах краіны чакаюцца працяглыя моцныя ападкі: дажджы, а па поўначы - з мокрым снегам. У сувязі з гэтым на панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Закране непагадзь і сталіцу. Раніцай і ўдзень у Мінску пройдуць моцныя дажджы. Згодна з прагнозам, у сталіцы можа прайсці першы мокры снег.

У другой палове наступнага тыдня, калі верыць папярэдняму прагнозу, некалькі пацяплее. Так, у панядзелак і аўторак днём чакаецца +5..+7, а з серады - на некалькі градусаў вышэй. Зрэшты, па-ранейшаму магчымыя начныя замаразкі.

Стужка навiн
0