Полацк засыпае кастрычніцкім снегам

© Sputnik / Виктор ТолочкоСнегапад, архіўнае фота
Снегапад, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адчайвацца не варта - холад хутка зменяць цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы.

МІНСК, 29 кас - Sputnik. Кастрычнік стаў снежнай парой для Віцебскай вобласці: ужо тройчы ў гэтым месяцы ішоў снег у абласным цэнтры, а грунтоўна на гэты раз снегам замяло Полацк.

Карыстальнікі сацсетак дзеляцца фатаграфіямі заснежанага горада, снег ідзе ў райцэнтры практычна з самай раніцы панядзелка. Інтэрнэт-карыстальнікі паведамляюць, што бачнасць у горадзе складае каля 900 метраў.

​Сёння ж снег выпаў і ў Віцебску.

Аднак пераапранаца ў цёплыя пухавікі ў доўгім чаканні вясны яшчэ рана - сіноптыкі прагназуюць пацяпленне на гэтым тыдні. Ужо з аўторка над рэспублікай будуць панаваць цёплыя паветраныя масы, якія прыйдуць з захаду еўрапейскага кантынента. Да сярэдзіны тыдня прагназуецца да плюс дзевяці градусаў удзень.

Стужка навiн
0