Відэа

Дзе бабры? Відэашпацыр па Бабруйску

Падпісацца
Прапануем на некалькі хвілін акунуцца ў атмасферу горада на рацэ Бярэзіне.

Бабруйск – сёмы па колькасці насельніцтва і плошчы беларускі горад. Назва пасялення з багатай гісторыяй пайшла ад ракі Бабруйкі.

Багаты сваёй гісторыяй населены пункт славіцца Бабруйскай крэпасцю, тэатрам Дуніна-Марцінкевіча і рознымі рэлігійнымі пабудовамі.

Гэты горад узгадваецца нават ў знакамітым рамане Ільфа і Пятрова "Залатое цяля", героі якога пагаджаліся ехаць туды хоць зараз, таму што "Бобруйск считался прекрасным, высококультурным местом". Захаплялася ім і расійская пісьменніца Зінаіда Гіппіус, якой пасля Пецярбурга Бабруйск падаўся "вяршыняй добраўпарадкавання і культурнага жыцця".

Прапануем разам з аператарам Sputnik паназіраць за штодзённым жыццём прыгожага беларускага горада.

Стужка навiн
0