Курэйчык пра "Лістапад": робяць выгляд, што вялікага пласта кіно не існуе

© Sputnik / Елена ВасильеваАндрэй Курэйчык
Андрэй Курэйчык - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтары карціны "Унутры сябе" заклапочаныя тым, што фільм не прайшоў адбор на Нацыянальны конкурс фестывалю.

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Фільм "Унутры сябе" не здолеў прайсці адбор на Нацыянальны конкурс кінафестывалю "Лістапад", аб прычынах паразважалі ў прэс-цэнтры Sputnik.

Глядацкая зала кінатэатра Цэнтральны - Sputnik Беларусь
Здыміце гэта зараз жа? Скандал вакол Нацыянальнага конкурсу фестываля

Аўтары карціны бачаць некалькі прычын, чаму поўнаметражная стужка, у якой мастаком-пастаноўшчыкам выступіў вядомы беларускі мастак Руслан Заслонаў, які прадстаўляў нашу краіну на Венецыянскім кінафестывалі, не прайшла адбор.

"Робяць выгляд, што вялізнага пласта беларускага кіно не існуе. Справа ў нейкай густаўшчыне і ў спробе падзяліць кінематограф на пракатны і непракатны", - лічыць адзін з прадзюсараў фільма Андрэй Курэйчык.

Прадзюсар Віктар Лабковіч згаджаецца - фільм не фестывальны, а пракатны, карціна мае камерцыйны патэнцыял, магчыма, таму яе і не ўзялі. Але прадзюсары сыходзяцца ў меркаванні, што ў Беларусі здымаюць не так шмат карцін і разумна было б паказаць гледачу, чым жыў нацыянальны кінематограф на працягу года.

Што глядзець на фестывалі "Лістапад" у гэтым годзе >>

"Мы здымалі не на тэлефон, у нас упершыню выходзіць фільм, зняты ў 4К, такія людзі гэтым займаліся - і не ўзяць яго, каб хаця б проста паказаць? З іншага боку, мы нават радыя, што гэтага не адбылося", - кажа Лабковіч.

Ён тлумачыць: карціна выходзіць у пракат як раз у фестывальныя дні, і госці Мінска змогуць убачыць, што ў Беларусі ёсць не толькі фестываль, але і іншыя прыкметы жыцця ў сферы кінематографа.

"Можна сябе супакойваць. Але які сэнс рабіць кіно для сябе? Сэнс марнаваць сто тысяч долараў, каб сустракацца з гэтымі перашкодамі? Добра яшчэ, што ў пракат пусцілі. Заклапочанасць выклікае стаўленне да нацыянальнага кінавытворцы", - сказаў Курэйчык.

У гэтым годзе ў склад камісіі, якая адбірае фільмы для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе кінафестывалю, увайшло больш чыноўнікаў і не ўвайшлі прадстаўнікі дырэкцыі кінафестывалю. Гэта выклікала заклапочанасць у колах незалежных кінавытворцаў. У Мінкульце растлумачылі, што склад камісіі змянілі, каб зняць напружанне вакол Нацыянальнага конкурсу.

Стужка навiн
0