Бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце з лістапада на 54 капейкі

© Sputnik / Мария АмелинаКастрычнік
Кастрычнік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Услед за БПМ у краіне вырастуць пенсія і дзіцячыя дапамогі. У апошні раз такое было ў жніўні.

МІНСК, 31 кас - Sputnik. Бюджэт пражытачнага мінімум (БПМ) з 1 лістапада ў Беларусі вырасце на 0,3% і складзе 214 рублёў 21 капейку, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны рэспублікі.

Ведамства прыняло пастанову, згодна з якой у краіне з 1 лістапада 2018-га па 31 студзеня 2019-га зацверджаны памеры БПМ.

"Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 214 рублёў 21 капейкі, што на 0,3% вышэй у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2018 года (213,67 руб.)", - распавялі у Мінпрацы.

Маці з дзіцяці падчас прагулкі - Sputnik Беларусь
Беларусы будуць працаваць у 2019 годзе на адзін дзень менш

У міністэрстве звярнулі ўвагу, што новы БПМ працоўнага насельніцтва складзе 237 рублёў 21 капейку, пенсіянераў - 163 рублі 93 капейкі, студэнтаў - 207 рублёў 30 капеек, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - 139 рублёў 79 капеек, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - 191 рубль 9 капеек, дзяцей ад 6 да 18 гадоў - 233 рублі 56 капеек.

Павелічэнне БПМ пацягне і рост мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій; надбавак, павышэнняў да пенсій і даплат асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамог па догляду за інвалідам першай групы або за чалавекам, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; дзярждапамог на дзяцей.

Дзіцячыя дапамогі вырастуць у Беларусі

У сувязі з ростам БПМ у краіне будуць павялічаны дзіцячыя дапамогі. Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 2142 рублі 10 капеек, другога і наступных 2998 рублёў 94 капейкі.

Жанчыны, якія сталі на ўлік у медустановах да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, атрымаюць 214 рублёў 21 капейку. Гэтая выплата аднаразовая.

Пенсіянерка ў краме - Sputnik Беларусь
Стала вядома, якімі будуць пенсіі пасля павышэння

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў - 107 рублёў 11 капеек.

Памеры іншых дапамог можна даведацца на сайце Мінпрацы.

Вырастуць і пенсіі

Як раней паведамлялася, з 1 лістапада ў краіне ў сярэднім на 5,5% павялічацца пенсіі. Так, мінімальны памер пенсіі па ўзросту (прызначаецца асобам, якія маюць стаж 25 (20) гадоў у мужчын і жанчын) з улікам даплаты ў памеры 20% сярэдняй заработнай платы для вылічэння пенсій складзе 216 рублёў 3 капейкі, дзе 53 рублі 55 капеек - гэта мінімальны памер, а 162 рублі 48 капеек - даплата.

Даплаты да пенсій непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі 75-гадовага ўзросту, складуць 40 рублёў 16 капеек, 80-гадовага - 53 рублі 55 капеек.

Стужка навiн
0