Хор Турэцкага едзе па гарадах Беларусі з праграмай "Лепшае"

© Photo : Фото предоставлено организаторамиХор Турэцкага
Хор Турэцкага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У праграму ўвайшлі арыя з рок-оперы "Ісус Хрыстос - суперзорка", песні з мюзікла "Скрыпач на даху", знакамітая Belle і іншыя хіты.

МІНСК, 31 кас - Sputnik. Вядомы расійскі калектыў з дзесяці спевакоў "Хор Турэцкага" прыедзе ў Беларусь з канцэртнай праграмай з лепшых кампазіцый, пра гэта паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Расійская арт-група пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Міхаіла Турэцкага пачала творчы шлях 28 гадоў таму, сёння на іх рахунку больш за 5000 выхадаў на сцэну. У лістападзе калектыў пабывае ў беларускіх гарадах з праграмай "Лепшае".

"Мы стварылі свой жанр - эстрадны хор, і я магу з упэўненасцю сказаць, што аналагаў "Хору Турэцкага" сёння ў свеце няма", - лічыць Міхаіл Турэцкі.

Як паведамляюць арганізатары, у праграму ўвайшлі арыя з рок-оперы "Ісус Хрыстос - суперзорка", песні з мюзікла "Скрыпач на даху", знакамітая Belle, Notre Dame de Paris і іншыя хіты ў выкананні мужчынскага калектыву.

Першымі ўбачыць новае шоу змогуць жыхары Гомеля ў АКЦ 7-га лістапада (кошт квіткоў - ад 55 да 120 рублёў), 8 лістапада - у Бабруйску (50-90 рублёў), а прэм'ера ў Мінску адбудзецца 9 лістапада ў Палацы Рэспублікі (73-200 рублёў) .

Стужка навiн
0