МІНСК, 31 кас - Sputnik. Парогавыя значэнні цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) будуць павялічаны ў наступным годзе, заявіў у сераду журналістам дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.
Новая сістэма ацэнкі цэнтралізаванага тэсціравання была прадстаўлена ў кастрычніку і ўжо выкарыстоўваецца для рэпетыцыйнага тэсціравання. Паводле першых вынікаў, балы на тэстах у параўнанні з мінулым годам павялічваюцца. Пры гэтым мінімальныя парогі балаў на ЦТ застаюцца досыць невысокімі - на ўзроўні ў 15-20 балаў.
"Яны будуць вышэйшымі", - адзначыў Міксюк.
Адказваючы на ўдакладняючае пытанне пра тое, ці з'яўляецца, скажам, 50 балаў высокім вынікам, дырэктар РІКВ адзначыў, што невысокім. Аднак пакуль канкрэтны парог анансаваць рана: рашэнне будзе прымацца пазней Міністэрствам адукацыі.
"Вядома, будзе не 20 балаў. Можа 30, а можа і 40", - дадаў Міксюк.
Чытайце таксама:
- РІКВ: прахадныя балы у 2019 годзе могуць павялічыцца
- Вельмі дзіўныя балы. Што не так з новай сістэмай ацэнкі ЦТ?
- Лайфхакі і пасткі ЦТ: паўторыце школьную праграму і будзьце пільныя