Памёр стваральнік "Прыгод капітана Врунгеля" Давід Чаркаскі

Падпісацца
Два месяцы таму Чаркаскі перанёс інсульт, увесь гэты час урачы змагаліся за яго жыццё.

МІНСК, 31 кас - Sputnik. Савецкі і ўкраінскі мастак-мультыплікатар, рэжысёр "Прыгод капітана Врунгеля" Давід Чаркаскі памёр ва Украіне ва ўзросце 86 гадоў, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Уладзімір Гройсман.

"Памёр Давід Чаркаскі. "Востраў скарбаў", "Прыгоды капітана Врунгеля". Бязмежны гумар, шчырая ўсмешка і добры позірк. Нам будзе не хапаць вас", - напісаў Гройсман у Twitter.

​Сябар Чаркаскага Аляксандр Меламуд напісаў у Facebook, што рэжысёр два месяцы правёў у рэанімацыі пасля інсульту. Увесь гэты час урачы змагаліся за яго жыццё.

"Да апошняга дня перад хваробай ён увесь час паўтараў, што жыццё цудоўнае", - сказаў Меламуд.
Дата і месца пахавання Чаркаскага стануць вядомыя пазней.

Чаркаскі - стваральнік мультсерыялаў "Прыгоды капітана Врунгеля" і "Востраў скарбаў", рэжысёр такіх вядомых мультфільмаў, як "Чараўнік Оз", "Доктар Айбаліт", "Кракадзіл і сонца", "Вяртанне на востраў скарбаў", "Крылы", "Вакол свету нехаця".

Стужка навiн
0