https://bel.sputnik.by/20181031/Pasedzhanka-abo-Yak-bavl-volny-chas-nashy-prodk-1038420293.html
Паседжанка, або Як бавілі вольны час нашы продкі
Паседжанка, або Як бавілі вольны час нашы продкі
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская прапануе на восеньскія вечары народную беларускую забаўку і вучыць гатаваць клёцкі, каб пачаставаць гасцей. 31.10.2018, Sputnik Беларусь
2018-10-31T14:24+0300
2018-10-31T14:24+0300
2022-04-14T15:37+0300
спадчына
у беларусі
культура
беларуская кухня
ларыса мятлеўская
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/32/1036433246_0:262:5184:3193_1920x0_80_0_0_5dd8241f563e0d7520efc254050b5d19.jpg
Сучасны чалавек мае шмат магчымасцяў цікава правесці доўгія восеньскія вечары. У нашых продкаў замест камп’ютараў, тэлефонаў, фітнэс-цэнтраў і розных іншых цікавостак існаваў таварыскі звычай - "паседжанка".Паседжанка – гэта выпадковая ці загадзя спланаваная сустрэча бліжэйшых суседзяў у хаце пэўнага гаспадара. Часцей за ўсё іх ладзілі ў святочныя вечары, бо ў звычайныя дні працы хапала як у жанчын, так і ў мужчын.Колькасць удзельнікаў паседжанкі залежала ад велічыні хаты, ў якой збіраліся аднавяскоўцы, каб паслухаць запрошанага з гэтай нагоды казачніка. Так званых народных артыстаў моўнага жанру простыя людзі называлі краснабаямі. Такіх людзей можна было знайсці ў кожнай вёсцы, бо казкі любілі не толькі дзеці, але і дарослыя.Казачнікамі звычайна былі не толькі мужчыны але і старыя жанчыны, якія ў адрозненне ад першых найчасцей забаўлялі дзяўчат на попрадках. Каб завалодаць увагай людзей розных узростаў, трэба было карыстацца іх павагай, мець цікавы рэпертуар, добрую памяць. Гісторыя захавала імя Матруны Бохмат, жыхаркі вёскі Чудзін, якая памятала не менш як 50 казак.Вось як пачыналася большасць гэтых казак:Казкі падзяляліся на авантурныя – страшныя, вясёлыя – смешныя, нецэнзурныя – сарамлівыя, якія не распавядалі пры дзецях да 12 гадоў. Этнограф Часлаў Пяткевіч пра звычай збірацца слухаць казкі пісаў: "Казка для палешука з’яўляецца такой мілай забаваю, што пры недахопе новых ахвотна слухаюць нават добра ім вядомыя і шчыра радуюцца, калі сярод слухачоў знаходзяцца такія, хто першы раз чуе тыя ці іншыя з іх, нібыта яму нешта з гэтага прыбыло".Фалькларыст Аляксандр Сержпутоўскі, запісваючы апавяданні і казкі Слуцкага павету, пісаў, што "казка — самае яркае люстэрка сілы фантазіі чалавека"
Лічылася, што чым даўжэйшая казка, тым яна лепшая. Часам некаторыя асабліва здольныя краснабаі аб’ядноўвалі адразу некалькі казак у адну і нават імправізавалі. Цікава, што ў побыце, калі нехта марочыў галаву, то слухач мог, страціўшы цярплівасць, сказаць: "Да годзе ўжэ баіць, краснабай, ідзі на паседжанку!"З надыходам асветы, ужо ў перадапошнім дзесяцігоддзі ХІХ стагоддзя карабейнікі сталі распаўсюджваць друкаваныя рускія казкі, так званыя "лубочные произведения". Прачытаўшы іх, казачнікі апавядалі іх пасля па-беларуску, пакідаючы незразумелыя для сялян тэрміны без змен. Традыцыя апавядаць казкі на паседжанках дажыла ў некаторых мясцовасцях Беларусі да сярэдзіны ХХ стагоддзя.Народныя краснабаі маглі расказваць, або баіць казкі, цэлымі гадзінамі. Завяршалася казка заўсёды так: "І я там быў, мёд, віно піў, і ў році ні было, па барадзе пацякло, узяўся за вуха, а ў роце суха" – сказ быў нібыта намёкам, што трэба прыступаць да вячэры, якой звычайна завяршалася паседжанка. Літаральна праз пару хвілін на стале з’яўлялася вялікая колькасць страў, якія кожны, акрамя казачніка, прыносіў з дому.Прысмакі на паседжанку вяскоўцы прыносілі з дому
Даждлівыя восеньскія вечары – добрая нагода прыгатаваць смачную страву – напрыклад, беларускія клёцкі - і сабраць сваіх суседзяў ці сяброў на паседжанку.Клёцкі па-КарэвіцкуІнгрыдыенты:Як гатаваць:Зварыць бульбу, стаўчы, дадаць у пюрэ крыху солі і 1 лыжку смятаны. Сырую бульбу трэба пачысціць, пацерці як на дранікі, адціснуць праз марлю, сок адставіць у бок, каб сабраць пасля крухмал. Акрамя гэтага трэба пацерці 1 буйную цыбуліну і перамяшаць з адціснутай бульбай,дадаць крыху солі, бульбянае пюрэ, 2 ст. лыжкі крухмалу, перамяшаць, замясіць цеста.Для начынкі дробна скрышыць 2 цыбуліны, дадаць фарш, соль і прыправу па смаку, перамяшаць.Каб цеста не прыліпала да рук, на стол або талерку варта насыпаць крыху мукі. Узяць крыху цеста і распляскаць на далоні ў выглядзе аладкі таўшчынёй у 1 см, укласці не менш 1 ст. л. фаршу ўсярэдзіну і зляпіць вялікую клёцку круглай формы. Дарэчы, фарміраванне клёцак у вёсцы Карэвічы, адкуль пайшоў гэты рэцэпт, называецца цацкаваннем.Наліць у каструлю вады і закіпяціць, дадаць на 5 л вады 1 ст. лыжку солі і 3 ст. л крухмалу, папярэдне разведзенага ў халоднай вадзе. Павінны атрымацца рэдкі кісель. Апусціць туды клёцкі і паставіць варыцца на 20-30 хвілін да таго часу, пакуль не ўсплывуць.Крухмал дадаюць у ваду для таго, каб клёцкі падчас варкі не разваліліся. Асабліва гэта патрэбна, калі для цеста ўжываюць маладую бульбу.
https://bel.sputnik.by/20181029/Kukhnya-nashykh-prodka-gatuem-bulbyanyya-stravy-z-dubovym-lstsem--kryvyu-1038398728.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/32/1036433246_0:98:5184:3357_1920x0_80_0_0_5bfdf4bdf4b8cef60c18f408613e7de9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, культура, беларуская кухня, ларыса мятлеўская
спадчына, у беларусі, культура, беларуская кухня, ларыса мятлеўская
Паседжанка, або Як бавілі вольны час нашы продкі
14:24 31.10.2018 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская прапануе на восеньскія вечары народную беларускую забаўку і вучыць гатаваць клёцкі, каб пачаставаць гасцей.
Сучасны чалавек мае шмат магчымасцяў цікава правесці доўгія восеньскія вечары. У нашых продкаў замест камп’ютараў, тэлефонаў, фітнэс-цэнтраў і розных іншых цікавостак існаваў таварыскі звычай - "паседжанка".
29 кастрычніка 2018, 15:58
Паседжанка – гэта выпадковая ці загадзя спланаваная сустрэча бліжэйшых суседзяў у хаце пэўнага гаспадара. Часцей за ўсё іх ладзілі ў святочныя вечары, бо ў звычайныя дні працы хапала як у жанчын, так і ў мужчын.
Колькасць удзельнікаў паседжанкі залежала ад велічыні хаты, ў якой збіраліся аднавяскоўцы, каб паслухаць запрошанага з гэтай нагоды казачніка. Так званых народных артыстаў моўнага жанру простыя людзі называлі краснабаямі. Такіх людзей можна было знайсці ў кожнай вёсцы, бо казкі любілі не толькі дзеці, але і дарослыя.
Фалькларыст Аляксандр Сержпутоўскі, запісваючы апавяданні і казкі Слуцкага павету, пісаў, што "казка — самае яркае люстэрка сілы фантазіі чалавека, без якой немагчыма творчасць. Дзякуючы ёй чалавек пазнае свет, выпрацоўвае лепшыя маральныя якасці, якія будуць успрыняты нашчадкамі".
Казачнікамі звычайна былі не толькі мужчыны але і старыя жанчыны, якія ў адрозненне ад першых найчасцей забаўлялі дзяўчат на попрадках. Каб завалодаць увагай людзей розных узростаў, трэба было карыстацца іх павагай, мець цікавы рэпертуар, добрую памяць. Гісторыя захавала імя Матруны Бохмат, жыхаркі вёскі Чудзін, якая памятала не менш як 50 казак.
Вось як пачыналася большасць гэтых казак:
- Быў сабе дзед і баба, да было ў іх тры сыны, два разумных, а трэці дурань;
- Быў сабе багаты мужык;
- Была сабе адна ведзьма;
- За гарамі, за лясамі жыў змей або дванаццаць разбойнікаў.
Казкі падзяляліся на авантурныя – страшныя, вясёлыя – смешныя, нецэнзурныя – сарамлівыя, якія не распавядалі пры дзецях да 12 гадоў. Этнограф Часлаў Пяткевіч пра звычай збірацца слухаць казкі пісаў: "Казка для палешука з’яўляецца такой мілай забаваю, што пры недахопе новых ахвотна слухаюць нават добра ім вядомыя і шчыра радуюцца, калі сярод слухачоў знаходзяцца такія, хто першы раз чуе тыя ці іншыя з іх, нібыта яму нешта з гэтага прыбыло".
Фалькларыст Аляксандр Сержпутоўскі, запісваючы апавяданні і казкі Слуцкага павету, пісаў, што "казка — самае яркае люстэрка сілы фантазіі чалавека"
Лічылася, што чым даўжэйшая казка, тым яна лепшая. Часам некаторыя асабліва здольныя краснабаі аб’ядноўвалі адразу некалькі казак у адну і нават імправізавалі. Цікава, што ў побыце, калі нехта марочыў галаву, то слухач мог, страціўшы цярплівасць, сказаць: "Да годзе ўжэ баіць, краснабай, ідзі на паседжанку!"
З надыходам асветы, ужо ў перадапошнім дзесяцігоддзі ХІХ стагоддзя карабейнікі сталі распаўсюджваць друкаваныя рускія казкі, так званыя "лубочные произведения". Прачытаўшы іх, казачнікі апавядалі іх пасля па-беларуску, пакідаючы незразумелыя для сялян тэрміны без змен. Традыцыя апавядаць казкі на паседжанках дажыла ў некаторых мясцовасцях Беларусі да сярэдзіны ХХ стагоддзя.
Народныя краснабаі маглі расказваць, або баіць казкі, цэлымі гадзінамі. Завяршалася казка заўсёды так: "І я там быў, мёд, віно піў, і ў році ні было, па барадзе пацякло, узяўся за вуха, а ў роце суха" – сказ быў нібыта намёкам, што трэба прыступаць да вячэры, якой звычайна завяршалася паседжанка. Літаральна праз пару хвілін на стале з’яўлялася вялікая колькасць страў, якія кожны, акрамя казачніка, прыносіў з дому.
Прысмакі на паседжанку вяскоўцы прыносілі з дому
Даждлівыя восеньскія вечары – добрая нагода прыгатаваць смачную страву – напрыклад, беларускія клёцкі - і сабраць сваіх суседзяў ці сяброў на паседжанку.
- 3 кг сырой бульбы
- 1 кг бульбянага пюрэ
- 3-4 буйныя цыбуліны
- 1,5 кг свінога фаршу
- 1-1,5 ч лыжкі прыправы (размарын, цім'ян, кроп, чырвоны і чорны молаты перац)
- 5 ст. лыжак крухамлу
- Соль
- Смятана
Зварыць бульбу, стаўчы, дадаць у пюрэ крыху солі і 1 лыжку смятаны. Сырую бульбу трэба пачысціць, пацерці як на дранікі, адціснуць праз марлю, сок адставіць у бок, каб сабраць пасля крухмал. Акрамя гэтага трэба пацерці 1 буйную цыбуліну і перамяшаць з адціснутай бульбай,дадаць крыху солі, бульбянае пюрэ, 2 ст. лыжкі крухмалу, перамяшаць, замясіць цеста.
Для начынкі дробна скрышыць 2 цыбуліны, дадаць фарш, соль і прыправу па смаку, перамяшаць.
Каб цеста не прыліпала да рук, на стол або талерку варта насыпаць крыху мукі. Узяць крыху цеста і распляскаць на далоні ў выглядзе аладкі таўшчынёй у 1 см, укласці не менш 1 ст. л. фаршу ўсярэдзіну і зляпіць вялікую клёцку круглай формы. Дарэчы, фарміраванне клёцак у вёсцы Карэвічы, адкуль пайшоў гэты рэцэпт, называецца цацкаваннем.
Наліць у каструлю вады і закіпяціць, дадаць на 5 л вады 1 ст. лыжку солі і 3 ст. л крухмалу, папярэдне разведзенага ў халоднай вадзе. Павінны атрымацца рэдкі кісель. Апусціць туды клёцкі і паставіць варыцца на 20-30 хвілін да таго часу, пакуль не ўсплывуць.
Крухмал дадаюць у ваду для таго, каб клёцкі падчас варкі не разваліліся. Асабліва гэта патрэбна, калі для цеста ўжываюць маладую бульбу.