МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Міжнародны кінафестываль "Лістапад" у дваццаць пяты раз стартуе ў Мінску.
Сёння ў кінатэатры "Масква" разаб'юць талерку аб штатыў кінакамеры, што ўжо традыцыйна стане сімвалам адкрыцця фестывалю. У дзень адкрыцця гледачам пакажуць карціну польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскі "Халодная вайна". Гледачы сёння змогуць паглядзець фільм двойчы, першы паказ стартуе ў 12:30 у кінатэатры "Цэнтральны", другі раз - адразу пасля цырымоніі адкрыцця ў "Маскве".
Арганізатары расказваюць, што ў Канах, дзе фільм ужо паказалі, гледачы сустрэлі карціну васямнаццаціхвіліннымі авацыямі.
Госці кінафестывалю ўжо пачалі прыбываць у Мінск, сярод іх - акцёр і рэжысёр Рустам Сагдулаеў, які па прыездзе сказаў, што беларускі кінафестываль - самы добры з вядомых яму ў свеце. Ганаровай госцяй фестывалю стала таксама актрыса Святлана Немаляева.
У рамках кінафестывалю 4 лістапада пройдзе Дзень віртуальнай рэальнасці. Эксперты з Расіі, Германіі і Беларусі раскажуць, як прымяняць новыя тэхналогіі ў кінематографе.
На асноўных пляцоўках кінафоруму сёння пачнуцца першыя паказы секцый ігравога і дакументальнага кіно. А ўжо 6 лістапада пачнуцца паказы карцін, якія ўдзельнічаюць у Нацыянальным конкурсе кінафестывалю.