Лепшыя ўрачы краіны працуюць з Лучанком

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкУрач у бальніцы, архіўнае фота
Урач у бальніцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла факт шпіталізацыі Народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Лепшыя беларускія медыкі працуюць з Народным артыстам СССР Ігарам Лучанком, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Савецкі і беларускі кампазітар, народны артыст СССР Ігар Лучанок - Sputnik Беларусь
Радыё
Лучанок у 80-гадовы юбілей: жывем, і нам за сваё жыццё не сорамна

У Народнага артыста СССР і Беларусі, вядомага кампазітара Ігара Лучанка ў пятніцу здарыўся інсульт. Ён быў дастаўлены ў сталічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі пацвердзілі факт шпіталізацыі кампазіта.

"З Ігарам Міхайлавічам працуюць лепшыя ўрачы краіны", - падкрэсліла Sputnik прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Лучанок праславіўся як кампазітар песеннага жанру, хоць стварыў шмат класічных прац. У свой час ён напісаў нямала песень для "Песняроў", "Сяброў", "Верасоў", Іосіфа Кабзона, Сафіі Ратару, Валянціны Талкуновай, Марыі Пахоменка, Льва Лешчанкі, Эдуарда Хіля, Віктара Вуячыча і іншых музыкаў.

Кампазітар з'яўляецца ўладальнікам званняў Народнага артыста СССР і Беларусі, таксама ён быў узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны, медалём ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў", Ордэнам Дружбы Народаў і мноствам іншых узнагарод.

Стужка навiн
0