Лукашэнка распавёў, які абутак носіць

© Sputnik / Михаил КлиментьевПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Некаторыя кіраўнікі дзяржаў здзіўляюцца таму, што Лукашэнка носіць беларускі абутак.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што носіць выключна абутак беларускага брэнда "Марка".

Беларускі лідар наведвае ў пятніцу Віцебскую вобласць. Так, кіраўнік дзяржавы пабываў на Віцебскім футравым камбінаце, які апошнія пяць гадоў належыць холдынгу "Марка".

Як прызнаўся Лукашэнка, сам ён носіць абутак толькі гэтай фірмы.

"Я нават калі сустракаюся з кіраўнікамі краін (яны фарсяць у італьянскіх, яшчэ якіх-небуздзь), Назарбаеў кажа: "А дзе гэта ты такое ўзяў?". Я кажу: "У Беларусі" - "Ды не можа быць!" Зняў і паказаў яму - "Марка" напісана", - прызнаўся Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.

Пра гэта беларускі лідар распавёў гендырэктару ТАА "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марка" Мікалаю Мартынаву.

Сам жа холдынг "Марка" прэзідэнт назваў "выдатным", а таксама высока ацаніў працу яго кіраўніка. Сёння гендырэктар прадпрыемства з'яўляецца адным з беларускіх сенатараў.

Беларускі лідар на пачатку 2017 года распавядаў журналістам пра тое, што носіць беларускае адзенне і абутак, а выключэнне робіць для гальштука і шкарпэтак. Дарэчы, тады ж ён упершыню і распавёў пра тое, што выбірае абутак вытворчасці менавіта гэтай кампаніі.

Стужка навiн
0