МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Народны артыст СССР, кампазітар Ігар Лучанок перанёс інсульт, пра гэта ў пятніцу паведаміла газета "Комсомольская правда".
Лучанок - легендарны беларускі кампазітар, народны артыст СССР і Беларусі. Не так даўно маэстра адсвяткаваў 80-гадовы юбілей.
Як паведаміла ў пятніцу газета "Комсомольская правда", у кампазітара здарыўся інсульт. Зараз ён дастаўлены ў сталічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
Лучанок праславіўся як кампазітар песеннага жанру, хоць стварыў нямала класічных работ. У свой час ён напісаў нямала песень "Песняроў", "Сяброў", "Верасоў", Іосіфа Кабзона, Сафіі Ратару, Валянціны Талкуновай, Марыі Пахоменка, Льва Лешчанкі, Эдуарда Хіля, Віктара Вуячыча і іншых музыкаў.
Кампазітар з'яўляецца ўладальнікам званняў Народнага артыста СССР і Беларусі, таксама ён быў узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны, медалём ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў", Ордэнам Дружбы Народаў і мноствам іншых узнагарод.
Напярэдадні 80-годдзя кампазітара Sputnik браў у яго інтэрв'ю: пра ўспаміны, сучаснікаў і самыя яркія падзеі.