Радыё

Захарава: мы зноў патрабуем ад Кіева неадкладна вызваліць Вышынскага

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкАфіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Міжнародны дзень спынення беспакаранасці злачынстваў супраць журналістаў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава зноў звярнулася да афіцыйнага Кіева з патрабаваннем расійскага боку аб вызваленні журналіста Кірыла Вышынскага.
Захарова: мы вновь требуем от Киева немедленно освободить Вышинского

У пятніцу, 2 лістапада, у многіх краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень спынення беспакаранасці злачынстваў супраць прадстаўнікоў СМІ. Гэты дзень быў заснаваны па ініцыятыве ААН у 2013 годзе.

"У гэты дзень мы працягваем патрабаваць ад афіцыйнага Кіева безумоўнага і неадкладнага вызвалення старшыні партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага. Ён працягвае ўтрымлівацца украінскімі ўладамі пад вартай з моманту арышту па абсалютна надуманым абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе", - сказала Захарава.

Галоўны рэдактар МІА Россия сегодня Маргарыта Сіманьян - Sputnik Беларусь
Сіманьян заклікала не забываць пра лёс Вышынскага

Як нагадала прадстаўнік МЗС РФ, гісторыя з арыштам кіраўніка інтэрнэт-партала доўжыцца з мая бягучага года, практычна паўгода журналіст знаходзіцца ва ўкраінскай турме.

"Мы падтрымліваем публічны каментар прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлема Дэзір, у ім, у прыватнасці, выяўлялася надзея на вызваленне Кірыла Вышынскага з-пад варты 4 лістапада. Гэты заклік АБСЕ не быў улічаны і не быў пачуты ва Украіне, Кірыл Вышынскі застанецца пад вартай яшчэ на месяц", - адзначыла Захарава.

Журналісты маюць права на свабоду выказвання сваіх поглядаў і меркаванняў, нагадала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ. Ні пры якіх абставінах яны не павінны станавіцца мішэнню ў сувязі са сваёй прафесійнай дзейнасцю.

"Мы зноў заклікаем профільныя міжнародныя структуры, праваабарончыя арганізацыі рашуча рэагаваць, асуджаць ўсе формы ціску ўкраінскіх уладаў на СМІ, уключаючы судовы пераслед і фізічны гвалт", - рэзюмавала Захарава.

Каментар афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0