Журналісты зладзілі акцыю ў падтрымку Вышынскага ў Маскве

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкАкцыя ў падтрымку Кірыла Вышынскага ля пасольства Украіны
Акцыя ў падтрымку Кірыла Вышынскага ля пасольства Украіны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэпарцёры апранулі майкі з выявай затрыманага журналіста на прэс-канферэнцыю з генсекам АБСЕ Томасам Грэмінгерам.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Расійскія журналісты надзелі на выніковую прэс-канферэнцыю па перамовах кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова з генеральным сакратаром АБСЕ Томасам Грэмінгерам футболкі з фатаграфіяй арыштаванага ва Украіне галоўнага рэдактара агенцтва РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага.

Журналісты перададуць Грэмінгеру ліст ад маці Вышынскага.

Выяву журналіста на футболцы суправаджае надпіс #ВолюВышинскому. Акцыя арганізавана калегамі Вышынскага з МІА "Россия сегодня", яе падтрымалі і іншыя прадстаўнікі прэсы.

"Кірыла ўзялі, каб абмяняць на тых людзей, хто тут задумаў тэрарыстычныя акты, гэта значыць абмяняць на тэрарыста, гэта значыць яго ўзялі менавіта ў закладнікі. Следства буксуе, нічога не складваецца, абвінавачанне ў дзяржздрадзе ў дачыненні да журналіста абсурдна", - сказаў генеральны дырэктар  МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.

Фота профілю расійскага дыпведамства ў сацсетках сёння таксама змянілася на партрэт Вышынскага з аналагічным хэштэгам. Раней раніцай акцыя ў яго падтрымку прайшла ля брамы асабняка МЗС РФ на Спірыдонаўцы, куды прыбыў на перамовы генеральны сакратар АБСЕ.

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанк"Абвінавачванне ў дзяржздрадзе ў дачыненні да журналіста абсурдна", - сказаў падчас акцыі Дзмітрый Кісялёў
Журналісты зладзілі акцыю ў падтрымку Вышынскага ў Маскве - Sputnik Беларусь
"Абвінавачванне ў дзяржздрадзе ў дачыненні да журналіста абсурдна", - сказаў падчас акцыі Дзмітрый Кісялёў

Служба бяспекі Украіны 15 мая затрымалі галоўнага рэдактара агенцтва РІА "Новости Украина", якому было прад'яўлена абвінавачванне ў дзяржаўнай здрадзе. Херсонскі гарадскі суд 17 мая арыштаваў яго на два месяцы паводле гэтага абвінавачання. Журналісту пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 15 гадоў. Украінская пракуратура 6 ліпеня прад'явіла яшчэ адно абвінавачанне Вышынскаму па артыкуле аб незаконным абыходжанні са зброяй. 1 лістапада суд Херсона падоўжыў арышт Вышынскага да 28 снежня.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай, заявіўшы, што Вышынскага арыштавалі "за яго прамую прафесійную дзейнасць, за ажыццяўленне яго журналісцкай функцыі". Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту з патрабаваннем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0