МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Абарона кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага падала апеляцыю на падаўжэнне яго арышту ў Апеляцыйны суд Херсонскай вобласці, паведаміў РІА "Новости" адвакат Андрэй Даманскіх.
На мінулым тыдні ў чацвер Херсонскі гарадскі суд падоўжыў арышт Вышынскага да 28 снежня. Пасля гэтага абарона мела пяць дзён для падачы апеляцыйнай скаргі.
"Мы чакаем адказу", - паведаміў Даманскіх.
Скаргу адправілі па пошце, так як Даманскіх знаходзіцца ў Кіеве. У панядзелак адзін з адвакатаў Вышынскага збіраецца наведаць яго ў СІЗА Херсона.
Скарга пададзеная ў Херсонскі апеляцыйны суд. Тэрмін разгляду апеляцыі пакуль не прызначаны.
Кірыла Вышынскага затрымалі ў Кіеве 15 мая. Журналісту аб'явілі, што яго падазраюць у падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Да Вышынскага не дапускаюць расійскіх консульскіх работнікаў, спасылаючыся на тое, што ў яго ўкраінскае грамадзянства.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай, Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту з патрабаваньнем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы.