Крывушэнка паклікаў Глеба на матчы Лігі нацый супраць Люксембурга і Сан-Марына

© Sputnik / Виктор ТолочкоТрэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка
Трэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусам засталося правесці два матчы у групавым раўндзе Лігі нацый - супраць Люксембурга і Сан-Марына.

МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Ігар Крывушэнка вызначыўся з саставам на выязныя матчы Лігі нацый УЕФА супраць каманд Люксембурга і Сан-Марына, паведамілі Sputnik у прэс-службе Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ).

Матч Лігі нацый Беларусь - Люксембург - Sputnik Беларусь
Беларусь нарэшце абыграла Люксембург

Беларусам засталося правесці два матчы у групавым раўндзе Лігі нацый - супраць Люксембурга (15 лістапада) і Сан-Марына (18 лістапада).

13 лістапада каманда адправіцца на першы выязны паядынак, які пройдзе на арэне "Жазі Бартэл" (пачатак у 22:45 па мінскім часе). Затым беларусы вылецяць у Серавале, дзе на стадыёне "Алімпійскі" яны сустрэнуцца з санмарынцамі (пачатак у 20:00).

"Галоўны трэнер уключыў у выніковы склад нацыянальнай каманды 23 футбалісты", - распавялі ў АБФФ.

Суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, хто трапіў у заяўку:

  • Варатары: Андрэй Гарбуноў ("Дынама-Мінск"), Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Дзяніс Шчарбіцкі (БАТЭ, Барысаў).
  • Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Ігар Шытаў ("Дынама-Мінск"), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько, Аляксей Рыас (усе - БАТЭ, Барысаў), Сяргей Паліцевіч ("Кайрат", Алма-Ата, Казахстан), Міхаіл Сівакоў ("Арэнбург", Расія).
  • Паўабаронцы: Аляксандр Глеб, Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч (усе - БАТЭ, Барысаў), Сяргей Кісляк, Павел Савіцкі (абодва - "Дынама-Брэст"), Антон Пуціла ("Анкарагюджу", Турцыя), Сяргей Балановіч, Юрый Кавалёў (абодва - "Шахцёр", Салігорск), Іван Маеўскі ("Астана", Казахстан), Мікіта Корзун ("Дынама-Мінск").
  • Нападаючыя: Мікалай Сігневіч, Максім Скавыш (абодва - БАТЭ, Барысаў), Антон Сарока ( "Локеран", Бельгія).

Нагадаем, беларусы займаюць другое месца ў групе 2 дывізіёна D c 8 ачкамі. У лідарах каманда Люксембурга, у якой 9 балаў. Малдаване трэція - у іх 5 балаў. Замыкае квартэт Сан-Марына - 0 ачкоў.

Стужка навiн
0