Зрабіць унёсак у рэстаўрацыю Крэўскага замка можна не грашыма

© Photo : Сергей Балай, БелаПАНКрэўскі замак у музеі архітэктурных мініяцюр
Крэўскі замак у музеі архітэктурных мініяцюр - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Заклік несці камяні да ўвахода ў старажытны замак з'явіўся у сацыяльных сетках.

МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Кожны беларус можа зрабіць унёсак у аднаўленне помніка старажытнасці – Крэўскага замка, лічыць актывіст Глеб Лабадзенка. З прапановай несці камяні да варотаў замка ён звярнуўся ў сваім Facebook-акаўнце.

Лідскі замак - Sputnik Беларусь
Беларусь містычная: самыя знакамітыя замкі з прывідамі

"Вы толькі падумайце: прыедзеце потым у Крэва, пад адноўлены замак - і скажаце дзецям/унукам або сябрам: а тут ёсць і мае пару камянёў!" – заахвочвае Глеб.

Па яго словах, менавіта так пабудавалі замак 700 гадоў таму – але тады камяні да яго неслі пад прымусам. Будаўнічыя матэрыялы Лабадзенка заклікае звальваць наўпрост перад галоўным уваходам у замак.

Спецыялісты пачалі працаваць у Крэўскім замку ў 2017 годзе ў рамках Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі". Першы этап кансервацыі завяршыўся ў снежні мінулага года. Цяпер ад дажджу і снегу вежу абараняе двухузроўневы дах.

© Sputnik / Виктор ТолочкоРуіны Крэўскага замка
Зрабіць унёсак у рэстаўрацыю Крэўскага замка можна не грашыма - Sputnik Беларусь
Руіны Крэўскага замка

На месцы пабываў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Мікалай Волкаў, які ў размове з карэспандэнтам Sputnik ацаніў праведзеныя работы.

"Усё апрацавана як трэба, прыстойны ўзровень. Вынік выглядае вельмі якасна", — паведаміў гісторык, які спецыялізуецца на фартыфікацыі.

У гэтым годзе ў Крэўскім замку плануецца праводзіць работы па другім пускавым комплексе, які прадуглеждвае кансервацыю паўночнай сцяны, аднаўленне яе ўчасткаў на вышыню 7 метраў і ўладкаванне пакрыцця з чарапіцы. Замоўцам кансервацыі выступае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Смаргонскага райвыканкаму, выканаўцам — ТАА "Белрэстаўрацыя".

Хуткасць і маштаб далейшых работ залежаць ад часу вылучэння сродкаў.

Аднавіць Крэўскі замак поўнасцю немагчыма — вельмі мала пра яго інфармацыі, пацверджанай дакументальна. Менавіта таму якасная кансервацыя рэшткаў з'яўляецца ў дадзеным выпадку лепшым варыянтам.

Стужка навiн
0