Відэа

Атаманаў: Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і спрэчка пра каштоўнасць гісторыі

Падпісацца
У "чырвоны дзень календара" другі сакратар ЦК КПБ Беларусі Георгій Атаманаў разважае пра каштоўнасць гістарычнай падзеі для сучаснага пакалення і неадназначныя спробы асобных палітыкаў у розных краінах перапісаць гісторыю на новы лад.

Новыя гістарычныя ацэнкі і паняцці, якія перыядычна ўзнікаюць у сучасным грамадстве ў розных дзяржавах, часам выклікаюць адкрытае пачуццё горычы, адзначае ў гутарцы на радыё Sputnik вядомы беларускі палітык і грамадскі дзеяч, другі сакратар ЦК Кампартыі Беларусі Георгій Атаманаў, разважаючы аб святкаванні 7 лістапада у Беларусі і адмове ад свята ў іншых постсавецкіх краінах.

"Так, гісторыя развіваецца цыклічна, і мы ўсё гэта ведаем, але ў тым, што датычыцца свята 7 лістапада, то адмовіліся ад яго некаторыя з памылкі, некаторыя па няведанні, а некаторыя і наўмысна, таму што гэта падзея 101 год таму змяніла і сістэму ў Расіі, і паўплывала ў цэлым на сусветнае развіццё. З'явіліся магчымасці будаваць новыя грамадскія адносіны зусім на іншым узроўні. Гэта быў першы вопыт у гісторыі, калі грамадскія адносіны выбудоўваліся на прынцыпах роўнасці, свабоды, узаемапавагі, калі вынікі працы прысвойваліся усімі, хто ствараў уласнасць", - кажа Атаманаў.

Суразмоўца Sputnik нагадвае пра тое, як у складаны савецкі перыяд, асабліва на яго пачатку, развіваліся навука, адукацыя, ахова здароўя, сацыяльная сфера. "Чалавек адчуў сябе чалавекам на сваёй зямлі, а не прыгнечанай істотай, якой кіравалі і камандавалі, абы пакласці ў кішэню пэўны прыбытак", - дадае прадстаўнік ЦК КПБ.

"Калі ад такіх дат пачынаюць адмаўляцца, па-першае, гэта палітычнае, а па-другое, гэта няведанне і неразуменне тых падзей. Шчыра шкада, што некаторыя людзі, надзеленыя пэўнымі ўладнымі паўнамоцтвамі, у сілу ідэалагічных і нейкіх іншых момантаў пачынаюць перабудоўваць саму гісторыю", - адзначае Атаманаў.

Фрагмент гутаркі з другім сакратаром ЦК КПБ Георгіем Атаманавым у студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.

Стужка навiн
0