Квартал беларускіх драўляных дамоў пабудавалі ў Францыі

© Photo : Посольство Беларуси во ФранцииКвартал беларускіх драўляных дамоў пабудавалі ў Францыі
Квартал беларускіх драўляных дамоў пабудавалі ў Францыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз гэта месца носіць імя Жана Жылібера, выбітнага навукоўца, які нарадзіўся ў Францыі і жыў у Гродне.

МІНСК, 8 ліс - Sputnik. Цырымонія адкрыцця квартала беларускіх дамоў прайшла ў французскім горадзе Вільру, паведаміла пасольства Беларусі ў Францыі.

Жылому кварталу далі імя Жана Эмануэля Жылібера, медыка, батаніка і біёлага, які нарадзіўся ў французскім Ліёне, а напрыканцы XVIII стагоддзя жыў у беларускім Гродне, заснаваў медыцынскую акадэмію і батанічны сад. Яго імем названы самы любімы гарадзенцамі гарадскі парк, дзе каля ўваходу можна ўбачыць і бронзавую скульптуру навукоўца.

Драўляныя хаты вырабіў філіял "Домабудаванне" Шклоўскага завода газетнай паперы дзякуючы супрацоўніцтву з французскай кампаніяй "Logibat". Тут будуць жыць французскія сем'і.

Мэр горада Алан Казоні ў прысутнасці заказчыкаў і беларускіх будаўнікоў адкрыў памятную дошку, прысвечаную Жыліберу. Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка адзначыў сімвалічнасць гэтага эпізоду, бо прысваенне кварталу імя француза, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё Гродна, сімвалізуе павагу да сумеснай гісторыі.

© Photo : Посольство Беларуси во ФранцииМэр горада Алан Казані і пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка адкрылі памятную дошку
Квартал беларускіх драўляных дамоў пабудавалі ў Францыі - Sputnik Беларусь
Мэр горада Алан Казані і пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка адкрылі памятную дошку

Гэта не першы падобны праект. У французскім рэгіёне Латарынгія з беларускіх матэрыялаў ужо ўзвялі 71 жылы дом, а да канца 2019 года забудову плануюць павялічыць да 132 дамоў.

Расце і экспарт беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі: у 2017 годзе мэблі, дамоў, іншых драўляных вырабаў у Францыю паставілі на 16 мільёнаў долараў, а за 9 месяцаў бягучага года - ужо на суму больш за 17 мільёнаў долараў.

Мэр Вільру лічыць, што беларускія хаты могуць быць запатрабаваныя з боку больш за 80% жыхароў Францыі. Ёсць таксама папярэдняя дамоўленасць з французскай кампаніяй на пастаўку пліткі беларускага "Кераміна".

Стужка навiн
0