МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Брытанскі клуб "Чэлсі" атрымаў перамогу ў гасцявым матчы Лігі Еўропы супраць БАТЭ, паведаміў карэспандэнт Sputnik з "Барысаў-Арэны".
Сустрэча барысаўчан і лонданцаў завяршылася з лікам 1:0 на карысць гасцей. Адзіны мяч забіў Аліўе Жыру на 53-й хвіліне гульні.
Матч прайшоў пры поўных трыбунах - за гульнёй на месцы сачылі як заўзятары БАТЭ, так і фанаты "Чэлсі".
Sputnik вёў тэкставую анлайн-трансляцыю сустрэчы.
Гульня яшчэ двух удзельнікаў групы L, венгерскага "Відзі" і грэчаскага ПАОКа завяршылася перамогай венграў (1:0).
У сваёй групе БАТЭ займае апошнюю, чацвёртую, пазіцыю. Клуб правёў чатыры гульні і атрымаў толькі адну перамогу - у матчы з венгерскім "Відзі". Тады барысаўчане выйгралі з лікам 2:0.
Раней БАТЭ прайграў грэчаскаму ПАОКу і "Чэлсі".
Наступны матч у ЛЕ БАТЭ правядзе супраць "Відзі" 29 лістапада.