Мінпрацы паказаў, наколькі выраслі пенсіі беларусаў

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкПенсіянерка ў краме
Пенсіянерка ў краме - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле статыстыкі, са студзеня пенсіі выраслі больш, чым на 60 рублёў: на пачатку года яны складалі 314,34 рубля.

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Стаў вядомы сярэдні памер прызначаных пенсій у Беларусі пасля рэкорднага павышэння, адпаведныя статыстычныя дадзеныя з'явіліся на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пасля трэцяга за бягучы год павышэння сярэдні памер прызначаных месячных пенсій беларусаў у лістападзе дасягнуў 381,56 рубля. Гэтая лічба на 17,66 рубля перавышае налічэнні мінулага месяца.

Паказана таксама, што сярэдні памер прызначаных пенсій па ўзросце вырас да 393,68 рубля (у кастрычніку сума складала 374,8 рубля).

Паводле статыстыкі, са студзеня пенсіі выраслі больш, чым на 60 рублёў: на пачатку года яны складалі 314,34 рубля.

У трэці раз пенсіі ў Беларусі былі павялічаны 1 лістапада, да гэтага выплаты павышаліся жніўня і 1 мая. Паводле слоў прэм'ер-міністра рэспублікі Сяргея Румаса, запланавана павышэнне яшчэ на 5%, і ў выпадку, калі задумка будзе рэалізаваная, у 2018 годзе пенсіі вырастуць рэкордна - больш, чым на 20%.

Стужка навiн
0