https://bel.sputnik.by/20181109/Uzho-vyadoma-khto-znachalts-mnskae-Dynama-paslya-zvalnennya-Duayera-1038579020.html
Ужо вядома, хто ўзначаліць мінскае "Дынама" пасля звальнення Дуайера
Ужо вядома, хто ўзначаліць мінскае "Дынама" пасля звальнення Дуайера
Sputnik Беларусь
СМІ ўпэўненыя, што месца канадца зойме цяперашні галоўны трэнер зборнай Беларусі Андрэй Сідарэнка. 09.11.2018, Sputnik Беларусь
2018-11-09T16:24+0300
2018-11-09T16:24+0300
2023-05-04T14:36+0300
у беларусі
спорт
навіны
хк дынама (мінск)
хакей
андрэй сідарэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103857/82/1038578266_0:1324:1974:2434_1920x0_80_0_0_5e27f95acb88b30837a11b72b68a05f8.jpg
МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Сідарэнка ўзначаліць мінскае "Дынама", пішуць СМІ.Хакейны клуб "Дынама-Мінск" у пятніцу звольніў галоўнага трэнера Гордзі Дуайера, а з яго трэнерскім штабам кантракты былі скасаваныя па пагадненні бакоў.Каментуючы звальненне канадскага спецыяліста гендырэктар мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў заявіў, што новы трэнерскі штаб у бліжэйшы час прыступіць да працы, каб падрыхтаваць "зуброў" да хатняй серыі ў КХЛ, якая стартуе 12 лістапада матчам супраць чалябінскага "Трактара".Паводле інфармацыі СМІ, каманду ўзначаліць Сідарэнка, які ўлетку гэтага года стаў галоўным трэнерам беларускай зборнай. Зараз беларусы пад кіраўніцтвам Сідарэнкі выступаюць на хатнім турніры - Кубку 4 нацый velcom. Напярэдадні каманда справілася са зборнай Францыі (5:2). Усе шайбы на рахунку хакеістаў мінскага "Дынама": Андрэя Сцяпанава, Яўгена Кавыршына і Максіма Парфееўца.Сёння беларусы згуляюць супраць Славеніі, а заўтра з камандай Латвіі.Нагадаем, на мінулым тыдні ў СМІ ужо пісалі, што Сідарэнка можа сумяшчаць пасады ў зборнай і клубе. Аднак сам спецыяліст не стаў каментаваць гэтую інфармацыю.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103857/82/1038578266_0:1138:1974:2619_1920x0_80_0_0_bf78661c8035b29c5c16334e5eba8ff8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, спорт, навіны , хк дынама (мінск), хакей, андрэй сідарэнка
у беларусі, спорт, навіны , хк дынама (мінск), хакей, андрэй сідарэнка
Ужо вядома, хто ўзначаліць мінскае "Дынама" пасля звальнення Дуайера
16:24 09.11.2018 (абноўлена: 14:36 04.05.2023) СМІ ўпэўненыя, што месца канадца зойме цяперашні галоўны трэнер зборнай Беларусі Андрэй Сідарэнка.
МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Сідарэнка ўзначаліць мінскае "Дынама", пішуць СМІ.
Хакейны клуб "Дынама-Мінск" у пятніцу звольніў галоўнага трэнера Гордзі Дуайера, а з яго трэнерскім штабам кантракты былі скасаваныя па пагадненні бакоў.
Каментуючы звальненне канадскага спецыяліста гендырэктар мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў заявіў, што новы трэнерскі штаб у бліжэйшы час прыступіць да працы, каб падрыхтаваць "зуброў" да хатняй серыі ў КХЛ, якая стартуе 12 лістапада матчам супраць чалябінскага "Трактара".
Паводле інфармацыі СМІ, каманду ўзначаліць Сідарэнка, які ўлетку гэтага года стаў галоўным трэнерам беларускай зборнай. Зараз беларусы пад кіраўніцтвам Сідарэнкі выступаюць на хатнім турніры - Кубку 4 нацый velcom. Напярэдадні каманда справілася са зборнай Францыі (5:2). Усе шайбы на рахунку хакеістаў мінскага "Дынама": Андрэя Сцяпанава, Яўгена Кавыршына і Максіма Парфееўца.
Сёння беларусы згуляюць супраць Славеніі, а заўтра з камандай Латвіі.
Нагадаем, на мінулым тыдні ў СМІ ужо пісалі, што Сідарэнка можа сумяшчаць пасады ў зборнай і клубе. Аднак сам спецыяліст не стаў каментаваць гэтую інфармацыю.