Вядомы расійскі калектыў "Хор Турэцкага" выступіў у Мінску са сваёй новай праграмай "Лепшае". Калектыў сустракалі на сцэне Палаца Рэспублікі ў пятніцу.
Дзесяць спевакоў не пераставалі здзіўляць гледачоў сюрпрызамі на працягу ўсяго канцэрту. Напрыклад, падчас аднаго з нумароў выканалі кампазіцыю высокім "жаночым" голасам, трымаючы для эфектнасці веер ў руках.
Зачараваныя гледачы глядзелі на сцэну, не адрываючы вачэй. У праграму ўвайшлі лепшыя кампазіцыі калектыву, сярод якіх арыя з рок-оперы "Ісус Хрыстос - суперзорка", знакамітая Belle, Notre Dame de Paris і іншыя
Моманты выступлення "Хору Турэцкага" можна паглядзець на відэа Sputnik Беларусь.