МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Фрагмент гарадской скульптуры "Жамчужына Сусвету", якая ўсталяваная на Цэнтральнай плошчы Светлагорска, зноў выкралі.
Не ў першы раз прадметам крадзяжу стала жамчужына з граніту, якая ўпрыгожвае твор мясцовага скульптара Аляксандра Камардзіна, паведамляе выданне "Ранак".
Аўтару ўжо даводзілася аднаўляць свой твор - першапачаткова на ім была жамчужына з мармуру, але ў 2007-м годзе яе скралі. Да 55-годдзя горада Камардзін аднавіў скульптуру, толькі ўпрыгожыў яе ўжо не мармуровым, а гранітным шарам. Але і ён навошта спатрэбіўся гарадскім вандалам.
Скульптар паабяцаў зноў аднавіць гарадскую славутасць. Вось толькі ці доўга пратрымаецца новая "жамчужына" - пытанне рытарычнае.