Свет рыхтуецца адзначыць 100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкАдпраўка на фронт новых часцей рускага войска падчас першай сусветнай вайны
Адпраўка на фронт новых часцей рускага войска падчас першай сусветнай вайны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Камп'енскім лесе непадалёк ад сталіцы Францыі ў чыгуначным вагончыку было падпісана перамір'е з Германіяй, што фактычна азначала заканчэнне вайны, якая ўпершыню ахапіла ўвесь зямны шар.

Вайна, якая пачалася ў Еўропе ў 1914 годзе, не толькі доўжылася чатыры гады і забрала жыцці мільёнаў людзей - яна фактычна вынесла прысуд тром імперыям.

Вагончык, які вырашыў лёс кантынента

Вялізныя ўзрушэнні, якія выпалі на долю еўрапейскіх народаў, прывялі да таго, што ў 1918 годзе з палітычнай карты свету зніклі Расійская імперыя, Аўстра-Вугорская імперыя і Германская імперыя.

Выстава Беларусь у Вялікай вайне 1914 - 1918 гг. - Sputnik Беларусь
Унікальныя артэфакты Першай сусветнай вайны прадставілі ў Мінску

Фактычна вайна скончылася з заключэннем перамір'я паміж краінамі Антанты і Германіяй. Гэта пагадненне, падпісанае 11 лістапада ў вагончыку ў Камп'енскім лесе, азнаменавала сабой фактычна капітуляцыю Германіі ў вайне.

Цікава, што прымушаў немцаў да міру французскі маршал Фердынанд Фош, які стаў сапраўдным героем вайны. Праўда, ужо ў 1940 годзе менавіта ён павінен падпісаць капітуляцыю перад нацысцкай Германіяй ўсё ў тым жа вагончыку.

Гістарычны вагон меў настолькі моцнае сімвалічнае значэнне, што Адольф Гітлер загадаў яго знішчыць. Падчас Другой сусветнай вайны яго спалілі. Зараз у лесе за 80 кіламетраў ад Парыжа стаіць дакладная яго копія.

Трыумф духу

У гэтыя дні Парыж рыхтуецца адзначыць 100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны. Галоўныя мерапрыемствы пройдуць ля Трыўмфальнай аркі, а сама французская сталіца прыме Форум міру.

Міхаіл Мясніковіч - Sputnik Беларусь
Мясніковіч паляціць у Парыж на 100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны

На міжнародную цырымонію каля Трыўмфальнай аркі запрасілі больш за 120 высокіх замежных гасцей, якія прадстаўляюць краіны - удзельніцы глабальнага канфлікту, еўрапейскія інстытуты, ААН і многія іншыя міжнародныя арганізацыі. Прымаць высокіх гасцей будзе прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які затым запросіць высокапастаўленых асоб на сняданак у Елісейскі палац.

Форум міру працягнецца некалькі дзён і завершыцца ў французскай сталіцы 13 лістапада. Плануецца, што з прамовай на ім выступіць генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Запрашэнне прыняць удзел у афіцыйных мерапрыемствах паступіла і ў адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Праўда, на гэты час ў кіраўніка дзяржавы намечана шмат мерапрыемстваў унутры краіны, і ён, хутчэй за ўсё, не будзе прымаць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды заканчэння Першай сусветнай вайны. Беларусь будзе прадстаўляць спікер верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін разам з лідарамі 80 іншых краін таксама запрошаны ў Парыж.

Старт мемарыяльным мерапрыемствам дадуць 11 лістапада Эмануэль Макрон і Ангела Меркель на адмысловай цырымоніі ў памятным Камп'ене каля французскай сталіцы.

Стужка навiн
0