Бодзі-арт-дзень, прысвечаны барацьбе з ракам, прайшоў у Віцебску

© Sputnik / Павел ВурБодзі-арт дзень, прысвечаны барацьбе з ракам, прайшоў у Віцебску
Бодзі-арт дзень, прысвечаны барацьбе з ракам, прайшоў у Віцебску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У якасці мадэляў выступілі не толькі дзяўчыны, якія перамаглі рак, але і віцяблянкі, якія актыўна сябе праяўляюць у сацыяльнай сферы і творчасці.

ВІЦЕБСК, 12 ліс - Sputnik. Па словах арганізатараў акцыі, такое мерапрыемства, якое аб'яднала мастацкую бодзі-арт-сесію і сацыяльны праект, прайшло ў горадзе на Дзвіне ўпершыню.

Арганізатары пастараліся зрабіць мерапрыемства разнастайным: акрамя арт-сесіі гасцей чакалі канцэрт, лекцыя пра моду, майстар-класы па макіяжы. Акрамя таго, усіх ахвотных вучылі вырабу лістоў-жураўлікаў у рамках сацыяльнай акцыі "More than cancer", прысвечанай людзям, якія пераадолелі анкалогію.

© Sputnik / Павел ВурМастачка Юлія, якая справілася з ракам, ёй было прысвечана мерапрыемства
Бодзі-арт-дзень, прысвечаны барацьбе з ракам, прайшоў у Віцебску - Sputnik Беларусь
Мастачка Юлія, якая справілася з ракам, ёй было прысвечана мерапрыемства

"Бодзі-арт-дзень "Тваё аблічча" прысвечаны нашай сяброўцы мастачцы Юлі, якая перамагла рак трэцяй ступені. Яна і яшчэ адна дзяўчына, якая справілася з хваробай, сёння ўдзельнічаюць у якасці мадэляў. Для сесіі мы шукалі цікавых, творчых і незвычайных людзей. Напрыклад, запрасілі дзяўчыну, якая чакае трэцяга дзіця і пры гэтым займаецца дабрачыннасцю", - распавяла Sputnik арганізатар бодзі-арт-дня, менеджар арт-цэнтра "VZAP" Дар'я Андронава.

© Sputnik / Павел ВурМерапрыемства атрымалася яркім, як і вобразы дзяўчат
Бодзі-арт-дзень, прысвечаны барацьбе з ракам, прайшоў у Віцебску - Sputnik Беларусь
Мерапрыемства атрымалася яркім, як і вобразы дзяўчат

Па словах Андронавай, у Беларусі праходзіць шмат мерапрыемстваў, звязаных з мастацтвам малявання па целе, але ў Віцебску арганізатары вырашылі зрабіць фестываль больш сацыяльна накіраваным. Падобных мерапрыемстваў у горадзе не праводзілі.

Дзяўчына дадала, што сэнс "Твайго аблічча" быў у тым, каб праз малюнак паказаць цікавы ўнутраны свет мадэляў, а не акцэнтаваць увагу на іх знешняй прыгажосці.

© Sputnik / Павел ВурАрганізатар "Твайго аблічча", менеджэр арт-цэнтра VZAP Дар"я Андронава
Бодзі-арт-дзень, прысвечаны барацьбе з ракам, прайшоў у Віцебску - Sputnik Беларусь
Арганізатар "Твайго аблічча", менеджэр арт-цэнтра VZAP Дар"я Андронава

"Для малюнка мы з мастаком абралі вобраз аднарога, гэта недаверлівая жывёла, але калі яна камусьці паверыць, то аддае сябе новаму сябру без астатку. Бліскаўкі паказваюць мой яркі ўнутраны свет, які не заўсёды можна разгледзець за знешнасцю. Я бачу свой вобраз гэтак жа, як яго намалявала мастачка", - падзялілася ўражаннямі Юлія.

Каб атмасфера ў мерапрыемства была сяброўскай і цёплай, арганізатары адмовіліся ад фармату конкурсу і ўручылі падарункі ўсім удзельнікам.

© Sputnik / Павел ВурБодзі-арт-дзень скончыўся, але добры настрой застаўся
Бодзі-арт-дзень, прысвечаны барацьбе з ракам, прайшоў у Віцебску - Sputnik Беларусь
Бодзі-арт-дзень скончыўся, але добры настрой застаўся

Па словах Дар'і Андронавай, і мастакі, і мадэлі пыталіся ў яе, ці будзе праходзіць "Тваё аблічча" ў наступным годзе. Адказу на гэтае пытанне дзяўчына даць не можа, паколькі на першы бодзі-арт-дзень прыйшло нашмат менш людзей, чым планавалі.

"Відаць, мерапрыемства аказалася не вельмі цікавым для віцебскай публікі, як і многія мерапрыемствы ў горадзе", - задуменна сказала арганізатар.

Стужка навiн
0