МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Пілотны праект па дастаўцы беспілотнікамі паштовых адпраўленняў запушчаны ў Беларусі, паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі.
Беларускія ўлады зараз працуюць над стварэннем камфортных умоў для аператараў беспілотных сістэм - каб яны маглі масава прымяняцца.
"Мы цяпер запусцілі пілотны праект сумесна з РУП "Белпошта", які прадугледжвае дастаўку беспілотнікамі паштовых адпраўленняў. На гэтым праекце мы хочам абкатаць многія ідэі і тэхналогіі", - распавёў Сікорскі.
Па словах кіраўніка Дэпартамента авіяцыі, за развіццём такіх тэхналогій - будучыня. Ён падкрэсліў: чым раней у краіне здымуць любыя бар'еры для беспілотнікаў, тым больш пераваг можна будзе атрымаць.
Аднак спрашчэнне ўмоў не азначае поўную лібералізацыю: па словах кіраўніка профільнага дэпартамента, кантроль за выкарыстаннем такіх апаратаў плануюць узмацніць.